навіны

Ва Украіне заявілі, што Беларусь рыхтуе правакацыі «пад чужым сцягам»

Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Атакуючы сокал». (Фота: modmilby / Telegram)
Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Атакуючы сокал». (Фота: modmilby / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта паведаміў украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС).

Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву (ЦНС), арганізаваны пад эгідай Сілаў спецыяльных аперацыяў, заяўляе, што мае інфармацыю пра падрыхтаванне беларускімі сілавікамі аперацыі пад чужым сцягам у памежнай зоне з Украінай.
Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Атакуючы сокал». (Фота: modmilby / Telegram)
Беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Атакуючы сокал». (Фота: modmilby / Telegram)
Паводле Цэнтру нацыянальнага супраціву, беларускія спецслужбы «плануюць звярнуцца да правакацыяў, што самі ж паспяхова папярэдзяць, з мэтай паказаць кітайскім калегам свае магчымасці». Нагадаем, цяпер на беларускай тэрыторыі адбываюцца сумесныя антытэрарыстычныя вучэнні Беларусі і Кітая «Атакуючы сокал».
У ЦНС звяртаюць увагу, што напярэдадні пачатку вучэнняў намеснік начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў Беларусі генерал-маёр Уладзімір Купрыянюк заявіў пра пагрозу ўзброеных правакацыяў на беларускай тэрыторыі «ва ўмовах нарошчвання прысутнасці падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння, наймітаў і розных добраахвотніцкіх фармаванняў у прыгранічных раёнах».
У ЦНС сцвярджаюць: гэтая заява была закліканая падрыхтаваць інфармацыйнае поле для правядзення беларускім бокам уласных правакацыяў, бо афіцыйнаму Менску будзе вельмі выгадна ў кантэксце далучэння Беларусі да Шанхайскай арганізацыі супрацы (ШАС) і першых сумесных антытэрарыстычных вучэнняў з КНР «паказаць здольнасць уласных органаў бяспекі да рэагавання на пагрозы».


,,

«Адпаведна, у планах беларускіх сілавікоў «паспяхова спыніць узброеныя правакацыі» ўздоўж украінска-беларускай мяжы, пасля чаго будзе зробленая спроба абвінаваціць Украіну», – кажуць у ЦНС.


Нагадаем, у другой палове чэрвеня назіралася паслядоўнае нагнятанне абстаноўкі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Мінабароны і Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі бяздоказна абвінавацілі Украіну ў канцэнтрацыі войскаў і заяўляюць пра пагрозу правакацыяў, але адначасова самі перакінулі да паўднёвых рубяжоў Сілы спецыяльных аперацыяў, ракетныя войскі і артылерыю. У памежных раёнах былі створаныя блокпасты, ладзяцца правяранні дакументаў і аўтамабіляў.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10