навіны

У Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі: тэмпература дасягне +37°С

Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Максімальная тэмпература чакаецца ў Гомлі.

У Беларусі спякота: надвор’е бʼе новыя тэмпературныя рэкорды. Пра небяспечную сітуацыю паведамляе Белгідрамет.
Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. (Фота: Белсат)
Белгідрамет 13 ліпеня абвясціў чырвоны ўзровень небяспекі. Удзень у многіх раёнах Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +35 – +37°С.
У Менску максімальная тэмпература паветра дасягне +35°С. Кароткачасовы дождж, навальніца. Аналагічная сітуацыя будзе назірацца ў Берасці.
У Віцебску тэмпература не перавысіць +32°С. Чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніца. У Горадні тэмпература будзе не больш за +33°С, таксама з дажджамі і навальніцай.
Цяжэй за ўсё будзе жыхарам Гомля: тут тэмпература дасягне +37°С, а істотных ападкаў не прадбачыцца. Да +35°С і без ападкаў чакаецца таксама ў Магілёве.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10