У Беларусі заблакавалі сайт каталіцкага праекту «Katolik.life»
15.07.2024, 11:40
Belsat
podpis źródła zdjęcia
«Прычынаў афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя».
На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайту Katolik.life, які распавядае пра жыццё каталікоў. Пра гэта паведамляе сам партал.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Касцёл Антонія Падуанскага. Каменка, Гарадзенская вобласць, Беларусь. Ліпень 2023 года. (Фота: чытачы / Белсат)
«Мы ўдзячныя Богу, што апошнія гады нам удавалася распавядаць пра “каталіцкае жыццё” – такое, якім яно ёсць у рэальнасці. На тэрыторыі Беларусі заблакавалі доступ да сайту Katolik.life “на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі”, гаворыцца ў паведамленні, якое з’яўляецца пры спробе зайсці на сайт. Яшчэ раней доступ да рэсурсу быў заблакаваны ў Расеі.
,,
Прычынаў афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя – мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай “каталіцкага жыцця”», – піша Katolik.life.
Партал нагадвае, што яго тэксты перадрукоўвалі нават дзяржаўныя медыі.
Цяпер чытаць Katolik.life ў Беларусі можна з дапамогай VPN і ў сацсетках.
«Увесь кантэнт стварае толькі адзін чалавек у вольны ад працы час і ўспрымае гэта як служэнне Богу і людзям. Мы працягнем рабіць гэта і далей», – адзначае Katolik.life.