навіны

Пяцігадовая дзяўчынка загінула ад непагадзі на Магілёўшчыне – на яе павалілася дрэва

Месца здарэння, дзе загінула 5-гадовая дзяўчынка. (Крыніца: скрыншот відэа skgovby/Telegram)
Месца здарэння, дзе загінула 5-гадовая дзяўчынка. (Крыніца: скрыншот відэа skgovby/Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо другая смерць дзіцяці ад непагадзі 14 ліпеня.

У Магілёўскім раёне загінула 5-гадовая дзяўчынка. На яе павалілася дрэва падчас непагадзі, што накрыла Беларусь 14 ліпеня, паведамляе Следчы камітэт.
Месца здарэння, дзе загінула 5-гадовая дзяўчынка. (Крыніца: скрыншот відэа skgovby/Telegram)
Месца здарэння, дзе загінула 5-гадовая дзяўчынка. (Крыніца: скрыншот відэа skgovby/Telegram)
Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка з мамай і цёткай ішлі на электрычку да чыгуначнага пункту «Тэкстыльшчык». У дарозе іх заспела непагадзь.
«Моцныя парывы ветру прывялі да падзення дрэваў, пад адным з якіх апынуліся жанчыны і дзяўчынка. Ад удару бярозы маці дзяўчынкі знепрытомнела, малую прыціснула ствалом. Другая жанчына абышлася нязначнымі ўдарамі і стала даставаць пацярпелых з-пад дрэва, а затым выклікала хуткую. Нягледзячы на аператыўныя рэанімацыйныя дзеянні медыкаў, дзіця памерла ў машыне хуткай дапамогі», – паведамляе Следчы камітэт.
Вядома, што маці і дачка на днях прыехалі да сваячкі, каб прайсці планавае абследаванне ў шпіталі і падрыхтаваць дзяўчынку да школы.
Дзіцячы аздараўленчы лагер імя Марата Казея. (Фота: maratik.by)
У аздараўленчым лагеры пад Рэчыцай загінуў хлопчык, шасцёра дзяцей атрымалі траўмы навіны
Гэта не адзіны трагічны выпадак, што адбыўся 14 ліпеня праз непагадзь. У аздараўленчым лагеры пад Рэчыцай пры падзенні дрэваў і абламаных галінаў загінуў 13-гадовы хлопчык. Яшчэ 6 дзяцей ад 7 да 13 гадоў атрымалі розныя траўмы.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10