Што далей з Кабінетам, Радай і выбарамі? Дэмакратычныя сілы прыдумалі «Платформу 2025»
15.07.2024, 11:22
Паседжанне Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
На «Новай Беларусі» раскажуць пра кадравыя змены ў Кабінеце і абмяркуюць стратэгію-2025.
Аб’яднаны пераходны кабінет 15 ліпеня сабраўся на паседжанне ў Варшаве. Перад паседжаннем чальцы Кабінету расказалі журналістам пра «Платформу 2025» і планы на канферэнцыю «Новая Беларусь».
Паседжанне Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская на адкрыцці паседжання расказала, што прыехала ў Варшаву з фестывалю «Тутака». Падчас фэсту і далей з візітам у Польшчы яна плануе сустрэцца з беларусамі, падляскай беларускай меншасцю, дзеячамі культуры, беларускімі бізнесоўцамі, мясцовымі ўладамі і дыпламатамі, якія працуюць з Беларуссю.
У Варшаве Ціханоўская плануе сустрэцца з былымі палітычнымі зняволенымі, ініцыятывамі гуманітарнай дапамогі ўцекачам, а таксама прадстаўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы. З міністэрствам працягвае працу група ў пытаннях легалізацыі беларусаў у Польшчы. Таксама Ціханоўская будзе працаваць над пытаннем вызвалення палітвязняў, асабліва тых, якія маюць крытычны стан здароўя. Сярод іншага Ціханоўская адзначыла, што Кабінет будзе абмяркоўваць падтрыманне медыяў і, у прыватнасці, «Белсату».
Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская на паседжанні АПК. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Як заўважыў намеснік Ціханоўскай у Кабінеце, лідар Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, для беларусаў у выгнанні важнае падтрыманне Польшчы – каб яны маглі жыць і працаваць у Польшчы, уладкоўваць справы легалізацыі. Паводле Латушкі, у Польшчы цяпер каля 300 тысяч беларусаў, гэта другая паводле колькасці меншасць пасля ўкраінцаў. Для дэмакратычных сілаў важныя таксама тэмы беларуска-польскай мяжы. Латушка падкрэсліў тэму адрознення рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які стварыў міграцыйны крызіс і падтрымлівае Расею ў вайне ва Украіне, ад беларусаў, якія яму супрацьстаяць і не мусяць цярпець ад санкцыяў за дзеянні Лукашэнкі.
Паседжанне Кабінету прайшло ў Музеі вольнай Беларусі ў закрытым фармаце, журналістаў пусцілі толькі на ўступныя прамовы. Таксама перад пачаткам паседжання прадстаўнікі Кабінету давалі каментары для прэсы.
Ціханоўская сустрэлася з Кабінетам, каб абмеркаваць стратэгію на 2025 год і падрыхтаваць канферэнцыю «Новая Беларусь», запланаваную на 3–4 жніўня ў Вільні.
Павел Латушка на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Латушка расказаў, што ў 2025 годзе Аляксандр Лукашэнка плануе абвясціць прэзідэнцкія выбары – «так званыя выбары», бо Лукашэнка не мае права абвяшчаць новых выбараў пасля прайграных выбараў у 2020-м. Але раз Лукашэнка функцыйна кантралюе тэрыторыю Беларусі, дэмакратычныя сілы мусяць выпрацаваць сваю стратэгію на ягоныя «выбары».
На канферэнцыі, чакае Латушка, будзе прынятая палітычная дэкларацыя, а таксама дэкларацыя «Платформы 2025» наконт супрацы і функцыянавання, прынцыпаў дзеяння дэмакратычных сілаў Беларусі. Пакуль ухваленай «Платформы 2025» няма, ёсць толькі папярэднія праекты.
На канферэнцыі «Новая Беларусь», паводле Латушкі, будуць размаўляць пра кадравыя змены ў Аб’яднаным пераходным кабінеце і пра супрацу з новым складам Каардынацыйнай рады.
,,
«Плануецца, што падчас гэтай канферэнцыі будзе абвешчанае ўзмацненне Аб’яднанага пераходнага кабінету, – сказаў Латушка пра канферэнцыю «Новая Беларусь». – Я думаю, што адбудуцца таксама некаторыя кадравыя змены ў Аб’яднаным пераходным кабінеце».
Цяпер АПК мае чацвярых прадстаўнікоў і аднаго выканаўцу абавязкаў прадстаўніка. Акрамя Латушкі, які адказвае за транзіт улады, у Кабінеце цяпер ёсць прадстаўнік у справе абароны і нацыянальнай бяспекі Валер Сахашчык, прадстаўніца ў справе нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык, прадстаўніца ў сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова.
Валерый Сахашчык на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
У чэрвені Кабінет пакінуў прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі (з ім з прадстаўніцтва пры Кабінеце пайшлі яшчэ дзве асобы), ягоныя абавязкі выконвае Уладзімір Астапенка. Вакантныя пасады прадстаўніка ў справе правапарадку (Аляксандра Азарава звольнілі ў мінулым жніўні) і прадстаўніка ў эканоміцы (Таццяна Зарэцкая пакінула Кабінет у лістападзе 2022 года).
У новы склад Каардынацыйнай рады прайшлі два прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету (Павел Латушка і Аліна Коўшык), найбольшы блок – блок Латушкі і руху «За свабоду», ад якога была выбраная спікерка. Гучаць галасы, што КР становіцца прыдаткам АПК.
Латушка на гэткае апісанне адказаў: варта прайсці «лікбез» парламентарызму: калі паглядзець на еўрапейскі парламентарызм, дык там парламенцкую бальшыню, кіраўнічую кааліцыю, фармуе ўрад. Праз гэта, падкрэслівае Латушка, забяспечваецца аператыўная і эфектыўная праца заканадаўчай і выканаўчай улады.
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка на паседжанні Аб’яднанага пераходнага кабінету. Варшава, Польшча. 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Анастасія Дубровіна / Белсат)
Ён таксама адзначыў, што ягоны блок у КР мае толькі 28 галасоў з 80, не мае абсалютнай бальшыні, каб прымаць пастановы самастойна. Кожная фракцыя можа фармаваць бальшыню дзеля ўхвалення прапановаў, якія лічыць важнымі.
,,
«Каардынацыйная рада можа прымаць стратэгічныя пастановы наконт дзейнасці дэмакратычных сілаў і развіцця дэмакратычнага руху адносна тых дэмакратычных інстытутаў, структураў, ініцыятываў, якія гатовыя падтрымліваць агульнадэмакратычны рух, які на сённяшні дзень рэпрэзентаваны трыма інстытутамі: Каардынацыйнай радай, Аб’яднаным пераходным кабінетам і абранай прэзідэнткай».
Латушка дадаў, што выступае за ўзмацненне ўсіх трох гэтых інстытутаў. І адзначыў, што Каардынацыйная рада ўжо мае магчымасці супрацы з прынамсі 24 замежнымі парламентамі, бо ў парламентах 24 краінаў дзейнічаюць групы «сяброў Беларусі». Таксама цяпер фармуецца дэлегацыя дэмакратычнай Беларусі ў Парламенцкую асамблею Рады Еўропы, развіваецца супраца з Еўрапарламентам і Парламенцкай асамблеяй Арганізацыі бяспекі і супрацы ў Еўропе.
Акрамя таго, Латушка нагадаў, што 80 дэлегатаў КР жывуць у мностве розных краінаў – і могуць рэпрэзентаваць інтарэсы дэмакратычнага руху ў краінах, дзе жывуць.
«Няма ніякіх абмежаванняў, перашкодаў для таго, каб яны дапамагалі ў дзейнасці Аб’яднанага пераходнага кабінету і абранай прэзідэнткі, – сказаў Латушка пра дэлегатаў КР. – Нам не хапае чалавечых рэсурсаў, а гэта велічэзны дадатковы рэсурс, які нам важна аб’яднаць і выкарыстоўваць для галоўнай мэты: зменаў у Беларусі».
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.