Футбалісты зборнай Іспаніі святкуюць перамогу над Англіяй на чэмпіянаце «Еўра-2024». Берлін, Нямеччына. 14 ліпеня 2024 года. (Фота: Imago / Mika Volkmann / Imago Sport and News / East News)
podpis źródła zdjęcia
У фінале з лікам 2:1 іспанцы перамаглі англічанаў.
У Нямеччыне 14 ліпеня скончыўся чэмпіянат Еўропы па футболе, яго пераможцай заслужана стала зборная Іспаніі, якая на турніры выгуляла ўсе сем гульняў. У фінале з лікам 2:1 іспанцы перамаглі англічанаў. Праз 12 гадоў іспанцы зноў найлепшыя на кантыненце і першыя, хто змог узяць гэты трафей чатыры разы. Англія ж прайграла другі фінал запар. Болей – у нашым аглядзе.
Футбалісты зборнай Іспаніі святкуюць перамогу над Англіяй на чэмпіянаце «Еўра-2024». Берлін, Нямеччына. 14 ліпеня 2024 года. (Фота: Imago / Mika Volkmann / Imago Sport and News / East News)
У фіналах топ-турніраў іспанцаў не было 12 гадоў, з таго часу, калі яны цягам шасці гадоў выгулялі два чэмпіянаты Еўропы (да гэтага нікому не ўдавалася перамагчы на «Еўра» двойчы запар) і адзін чэмпіянат свету. Нагадаем, што ў 2012 годзе Іспанія разбіла Італію з лікам 4:0.
На «Еўра-2020» Іспанія вярнулася ў элітны клуб і дабралася да паўфіналу, дзе ў серыі пенальці саступіла будучаму чэмпіёну – Італіі. Асноўны час той гульні скончыўся з лікам 1:1. Лік у гульні тады зраўняў Альвара Марата, які забіў ужо і на гэтым турніры. На рахунку форварда «Атлетыка» адзін мяч. Цікава, што Марата забівае галы на чацвёртым топ-турніры запар, ён з сямю мячамі стаў найлепшым бамбардзірам зборнай Іспаніі на фінальных турнірах чэмпіянату Еўропы. Пры гэтым форварду толькі 31 год. У чэмпіянаце Іспаніі і Італіі ён забівае не меней за дзевяць галоў за сезон пяць сезонаў запар. Напрыклад, у гэтым сезоне Марата забіў пятнаццаць мячоў. Стала вядома, што пасля «Еўра» Марата стане гульцом «Мілану», ён падпіша кантракт да 2028 года і заменіць у складзе «Мілану» француза Алівіе Жыру, які перабіраецца за акіян і будзе абараняць колеры «Лос-Анджэлес Гэлаксі». Нагадаем, што на гэтым «Еўра» найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Францыі (57 галоў) нічога не забіў.
Сапраўдным героем Іспаніі пад час плэй-оф стаў 26-гадовы Даньель Ольма, якія забіў у кожнай гульні на вызначальнай стадыі – ён адзін з найлепшых бамбардзіраў «Еўра». Столькі ж галоў – у англічаніна Кейна. Іспанія перамагла ва ўсіх шасці гульнях на гэтым «Еўра». А вось Англія з цяжкасцю выйшла з групы, потым цудам выратавалася ў гульні 1/8 фіналу супраць Славаччыны, потым гэткая ж гісторыя ў гульні са Швейцарыяй, якую англічане перамаглі ў серыі пенальці. Нарэшце, у паўфінале Англія паказала сваю пакуль найлепшую гульню і перамагла Нідэрланды – 2:1.
Іспанскія футбалісты святкуюць перамогу на «Еўра-2024». (Фота: uefa.com)
Падчас турніру шмат крытыкі вылілася ў бок зборнай Англіі і яе галоўнага трэнера Герэта Саўтгейта. Але раптам усё змянілася і стала вядома, што трэнер будзе працаваць з Англіяй мінімум яшчэ адзін цыкл і рыхтаваць яе да чэмпіянату свету – 2026.
,,
– Я казаў перад пачаткам «Еўра», што або Англія, або Францыя дойдуць да фіналу. Хаця шмат хто казаў, што Англія не выйдзе з групы з такой гульнёй, але ціхай сапай зборная Англіі пад кіраўніцтвам Герэта Саўтгейта другі раз запар дабралася да фіналу «Еўра». Усё проста – гэтая такая ягоная методыка, ён вельмі шмат працуе ў гэтым напрамку. Бо раней англічане гулялі ў адкрыты футбол заўсёды і ў плане выніку ў іх нічога не атрымлівалася.Калі яны траплялі на добрую прагматычную праграму, яны прайгравалі. Але ў іх заўжды быў добры склад. Гэта ягонае трэнерскае крэда. І як вынік – два фіналы «Еўра» і плэй-оф чэмпіянату свету. Гэта добры вынік, – кажа наш эксперт, былы футбаліст, а цяпер трэнер Яўген Вяроўка.
Журналіст, эксперт у іспанскім футболе Юрый Доўнар распавёў падкантрольным дзяржаве спартовым СМІ з Беларусі пра галоўнага трэнера зборнай Іспаніі.
,,
– Перад стартам «Еўра-2024» зборная Іспаніі ў рэйтынгу прэтэндэнтаў на перамогу была пятай-шостай, але за некалькі тыдняў перавярнула нашую свядомасць. Ужо пасля групавога этапу стала зразумела – прыгажэйшага на гэтым турніры нікога няма. Пасля перамогі над немцамі ў чвэрцьфінале адчуванні ператварыліся ў сцвярджэнне: калі «Чырвоная фурыя» не стане пераможцай, здарыцца вялікая несправядлівасць. Як ім удалося прайсці такі шлях, ды яшчэ так хутка?
Іспанскага рулявога абвінавачвалі ў тым, што ён уключыў у заяўку не наймацнейшых футбалістаў краіны, а тых, каго ведае асабіста і з кім працаваў раней. Камплектаванне праз знаёмства сапраўды мела месца, і гэта, вядома, не самы справядлівы спосаб напаўнення складу. Аднак дэ ля Фуэнтэ ўзяў на сябе гэтую рызыку! Ён абраў тых, хто будзе за яго аддавацца на поле. Тых, хто будзе ўдзячны за шанц, якога інакш, магчыма, яны ніколі не напаткалі б.
Фінальная гульня пачалася з таго, што іспанцы забралі мяч і загналі англічанаў на іхную палову, прымусілі абараняцца. Пад 15-ую хвіліну англічане падалі два кутнія, але тыя не неслі сурʼёзнай небяспекі браме, Англія адказала адным. Але мяч быў цалкам пад кантролем Іспаніі, на паўгадзіннай адзнацы валоданне мячом было 70 на 30 на карысць каманды дэ ля Фуэнтэ. Цікава, што да гэтага часу абодва галоўныя бамбардзіры камандаў, Ольма і Кейн, зарабілі кожны адное папярэджанне. Адзіны стрэл, што пацэліў у створ брамы, нанёс Фоўдэн, замыкаючы падачу са штрафнога, але галкіпер іспанцаў Сімон быў на месцы. На перапынак каманды пайшлі пры нулях на табло.
Не паспеў пачацца другі тайм, як Іспанія выйшла наперад і забіла гол. Мяч за тры перадачы быў умомант дастаўлены ў штрафную. Ольма адвёў двух абаронцаў, а Лямін Ямаль, якому 13 ліпеня споўнілася 17 гадоў, даслаў мяч на Ніка Ўільямса – і экс-хаўбек «Атлетыка» з Більбаў адправіў мяч у дальні кут. Вядома, што 22-гадовы футбаліст ідзе на павышэнне ў «Барсэлону», дзе будзе гуляць разам з Лямінам Ямалем. Адразу пасля голу іспанцы маглі забіць другі, але Ольма прабіў міма. Праз гадзіну гульнявога часу англічане знялі з гульні Кейна, а іспанцы – Марату. А забіць ізноў магла «Чырвоная фурыя», але пасля класнага ўдару Ямаля Англію выратаваў Пікфард.
Але раптам Англія вярнулася ў гульню, зраўняўшы лік у чацвёртым (!!!) матчы запар. На 72-й хвіліне Сака прастрэліў у штрафную, Бэлінгэм дацягнуўся да мяча і выкаціў мяч пад удар Коўла Палмэра – і форвард «Чэлсі» адправіў з-за межаў штрафной мяч у дальні кут. Гэты хлопец выйшаў на замену і ў гэтым сезоне ён забіў 25 галоў. Але перамога засталася за Іспаніяй. На 86-й хвіліне Іспанія забіла пераможны гол: Ольма запусціў у атаку яшчэ аднаго гульца «Чэлсі», Кукурэлля, які прастрэліў – і Мікель Оярсабаль прынёс Іспаніі золата «Еўра 2024».
Мікелю Оярсабалю 27 гадоў. Ён ніколі не хапаў з неба зорак, але гэта гулец добрага класу, апошнія 9 гадоў выступае за «Рэаль Сасьедад», не самы хвацкі іспанскі клуб, а з 2016 года яго сталі запрашаць у зборную Іспаніі. Ён згуляў за яе 36 гульняў і забіў 11 галоў. Гэта для Оярсабаля быў другі «Еўра», на мінулым ён спыніўся ў паўфінале, а таксама дабраўся да фіналу Алімпіяды ў Токіа. Цікава, што футбаліст можа згуляць на пяці пазіцыях.
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.