навіны

Завёз грошы на таксі ў Маскву. Хлопца затрымалі за дапамогу тэлефонным ашуканцам

Хлопец, якога затрымалі за дапамогу тэлефонным ашуканцам. (Скрыншот: «Белсат»)
Хлопец, якога затрымалі за дапамогу тэлефонным ашуканцам. (Скрыншот: «Белсат»)
podpis źródła zdjęcia

Куратары ў Расеі прыцягваюць да схемаў і непаўналетніх беларусаў.

У Менску затрыманы 19-гадовы хлопец, які адгукнуўся на прапанову аб падпрацоўцы ў «Тэлеграме». Трэба было забіраць грошы, адвозіць іх у розныя гарады Расеі ці пераводзіць на банкаўскія рахункі і крыптагаманцы. Цяпер яго абвінавачваюць у дапамаганні тэлефонным ашуканцам.
Хлопец, якога затрымалі за дапамогу тэлефонным ашуканцам. (Скрыншот: «Белсат»)
Хлопец, якога затрымалі за дапамогу тэлефонным ашуканцам. (Скрыншот: «Белсат»)
«Дзесьці два тыдні таму я знайшоў падпрацоўку ў «Тэлеграме»: трэба проста забраць грошы і адвезці ў Смаленск. Сказалі, што проста прыедзе таксі, забярэш грошы і перавядзеш праз банк», – кажа хлопец на відэа, апублікаваным прэс-службаю МУС.
За 8-9 гадзінаў абяцалі плаціць $ 250.
«Выконваючы першае заданне, затрыманы атрымаў ад яшчэ аднаго пасярэдніка 3000 долараў і паклаў іх на банкаўскі рахунак», – распавядае прэс-служба МУС.
Хлопец распавядае, што прывёз яму грошы непаўналетні.
«Другі раз малады чалавек забраў у мянчанкі 15 000 долараў», – працягвае прэс-служба МУС.
Жанчына паверыла тэлефонным ашуканцам і аддала затрыманаму грошы.


,,

«Патэлефанавалі, сказалі, што дачка трапіла ў аварыю», – распавядае пенсіянерка.


Ашуканцы сказалі, што дачцэ вельмі блага: паламаныя рэбры і чэрапна-мазгавая траўма. Нібыта ёй павінен быў дапамагаць следчы, таму патрэбныя грошы.


,,

«Сказалі, што на гэта трэба 60 тысяч, я кажу: дык мне кватэру прадаваць? Сказалі, колькі можаце. Я дастала 15 тысяч долараў і аддала», – кажа пацярпелая.


«На ўказанне куратара [затрыманы] на таксі адвёз наяўныя ў Маскву, дзе перавёў іх на крыптагаманец на сваё імя. Пасля вяртання ў Менск фігуранта затрымалі», – працягвае прэс-служба МУС.
Следчыя адкрылі крымінальную справу за махлярства.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. (Фота: Белсат)
Барацьбой з «экстрэмізмам» карыстаюцца ашуканцы. У Горадні жанчына аддала 19,4 тысячы рублёў навіны
МУС нагадвае, што пры паступленні такога кшталту званкоў варта неадкладна спыніць размову і паведаміць аб тым, што адбылося, у міліцыю. А кур’еры тэлефонных махляроў прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схемаў і абавязаныя кампенсаваць прычыненую шкоду.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10