Беларуская чыгунка паведаміла пра сур'ёзны збой у руху цягнікоў
14.07.2024, 17:51
Людзі чакаюць адпраўлення цягніка на станцыі Менск-Усходні. Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Цягнікі затрымліваюцца на 1-3 гадзіны. Прычына – ураганы, якія абрынуліся на Беларусь.
Беларуская чыгунка (БЧ) заявіла, што праз неспрыяльныя ўмовы надворʼя на некалькі ўчастках чыгункі ўзніклі перашкоды для руху цягнікоў.
Людзі чакаюць адпраўлення цягніка на станцыі Менск-Усходні. Менск, Беларусь. 27 траўня 2022 года. (Фота: Белсат)
Паводле Беларускай чыгункі, навальніца і моцны вецер 14 ліпеня 2024 года прывялі да падзення дрэваў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння на ўчастках Калінкавічы-Жлобін, Калінкавічы-Жыткавічы, Калінкавічы-Славечна і Жлобін-Гомель.
,,
«Цягнікі на дадзеных напрамках ідуць з адхіленнем ад графіка руху прыкладна ад 1 гадзіны да 3 гадзінаў. Беларускай чыгункай прымаюцца аператыўныя меры па ўстараненню наступстваў стыхіі і ўводу цягнікоў у графік», – зазначаецца ў заяве.
У БЧ дадаюць, што больш падрабязную інфармацыю наконт часу адпраўлення і прыбыцця цягнікоў можна атрымаць па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася і ўлічваць дадзеную акалічнасць пры планаванні сваіх паездак.