навіны

Як Мазыр пражыў паўтара дня без святла пасля магутнага ўрагану

Машына берасцейскіх энергетыкаў, якія прыехалі на дапамогу мазырскім. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырь / Telegram)
Машына берасцейскіх энергетыкаў, якія прыехалі на дапамогу мазырскім. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырь / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Ваду далі, электрычнасць вяртаюць, над аднаўленнем сувязі працуюць. Мазыр не зваліўся ў хаос.

Гомельскую вобласць 14 ліпеня накрыла моцным ураганам – шмат дзе знікала электрычнасць, у рэгіёне абвяшчалі надзвычайную сітуацыю. Наймацней пацярпеў Мазыр, які застаўся без святла і вады. На раніцу 16 ліпеня ваду далі, а праблемы з электрычнасцю застаюцца.
Машына берасцейскіх энергетыкаў, якія прыехалі на дапамогу мазырскім. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырь / Telegram)
Машына берасцейскіх энергетыкаў, якія прыехалі на дапамогу мазырскім. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырь / Telegram)
За 13–15 ліпеня ў Беларусі праз ураган загінулі шэсць асобаў, у тым ліку двое дзяцей, яшчэ 15 асобаў пацярпелі. Пра загінулых з 15 на 16 ліпеня не паведамлялі. Прынамсі двое дзяцей, пацярпелыя ад урагану, застаюцца на лекаванні.
Гомельскі аблвыканкам расказваў ранкам, што ліквідацыя наступстваў урагану трывае, валанцёры дапамагаюць ратавальнікам развозіць ваду і паліва, гаспадаркам выдаюць дызельныя генератары, пачынаюцца аднаўленчыя працы на пашкоджаных будынках (такіх у вобласці больш за паўтысячы). Для ліквідацыі наступстваў урагану высылалі аварыйныя брыгады з іншых вобласцяў.


,,

@82toocool #безсвета #Мозырь #буря #чпмозырь #чп #происшествие #конецсвета ♬ оригинальный звук – Элина


Асноўныя працы энергетыкаў на раніцу 16 ліпеня завершаныя: запусцілі генерацыю на Мазырскай ЦЭЦ, аднавілі высакавольтныя лініі, працягваюць падключаць гаспадаркі і жылыя дамы. Паводле Міністэрства энергетыкі, за мінулы дзень аднавілі пастаўкі энергіі ў 783 паселішчы (у тым ліку Калінкавічы, Нароўлю, Ельск), на 8:00 16 ліпеня працягвалі працаваць над падачай энергіі ў яшчэ 700 (з іх 604 – у Гомельскай вобласці, 96 – у Магілёўскай).
Сцісла: ваду ўжо далі, электрычнасць вяртаюць, над аднаўленнем сувязі працуюць. Горад не зваліўся ў хаос, але праблемаў хапала.
Паводле сайту «МозырьNews», у Мазырскі раён уначы 15 ліпеня і ранкам 16-га пачала паступаць вада. Да таго фуры з вадой ехалі нават з Менску. Ваду ў 100-тысячным горадзе выдавалі па шасці адрасах. Па ваду стаялі доўгія чэргі.
Тыя, у каго ў дамах была вада, дзяліліся з іншымі.
Над аднаўленнем падачы электрычнасці яшчэ працуюць. Аб 11:00 пачаліся пробныя ўключэнні электрычнасці – мазырцаў прасілі выключыць электрапрылады з разетак.
Пакуль электрычнасці не было, выстройваліся чэргі да месцаў, дзе давалі заладаваць тэлефоны. Напрыклад, у «Белтэлекам».
Тэлефоны таксама давалі заладаваць у крамах, дзе мелі дызельныя генератары. Аўтамабілісты падказвалі: тэлефоны ж можна падладаваць у машыне.


,,

@alinaoleneva2 #мозырь #последствия #нет #жизни #город #замер ♬ Epic Music(830640) – Pavel


Аднаўляецца і сувязь. Яшчэ ранкам мясцовы дзяржаўны тэлеканал паведамляў, што мабільным аператарам толькі «пастаўленая задача за найкарацейшыя тэрміны аднавіць сувязь». Шмат хто наракаў, што не можа датэлефанавацца да родных у Мазыры і ваколіцах, нават дзяржаўныя медыі прызнавалі, што горад быў у «інфармацыйным вакууме».
Крамы працягвалі працаваць і без святла: хто з генератарамі, хто проста з калькулятарамі і разлікамі наяўнымі. Цэнтральная гарадская паліклініка працуе, як кажуць, у ручным рэжыме.
Нягледзячы на адсутнасць электрычнасці і мабільнай сувязі, аўтобусы працягвалі хадзіць: аўтобусны парк экстранна закупіў рацыі, запраўляў аўтобусы з дапамогаю генератара, увесь транспарт быў на лініі. А вось Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод без электрычнасці прыпыняў працу.
Энергетыкі працуюць над аднаўленнем энергасетак пасля ўрагану. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырщина официально / Telegram)
Энергетыкі працуюць над аднаўленнем энергасетак пасля ўрагану. Мазыр, Беларусь. 16 ліпеня 2024 года. (Фота: Мозырщина официально / Telegram)
Як мінімум не ўсе мясцовыя жыхары задаволеныя рэакцыяй уладаў. Пад адною з навінаў пра адмысловыя камісіі, якія пачалі ездзіць па вёсках Мазырскага раёну, карыстальнік адзначае: «Праз пару дзён пасля аварыі». Іншы адказвае, што «лепш позна, чымся ніколі».
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка на імпрэзе з нагоды ўводу ў эксплуатацыю зімовачнага комплексу расейскай станцыі «Восток» у Антарктыдзе. Санкт-Пецярбург, Расея. 28 студзеня 2024 года. (Фота: president.gov.by)
Як Лукашэнка адрэагаваў на ўраган: на трэці дзень «узяў на кантроль» ды вярнуўся да Расеі і вайны навіны
Ёсць і тыя, хто думае, што спрацавалі з наступствамі добра. Пад адною з навінаў карыстальнік цешыцца: «Ну, увогуле малайчыны, што энергетыкі, што будаўнікі і гэтак далей, бо пасля ўрагану так хутка аднавіць – нядрэнна». Ды іншы на гэта адказвае: «Такое адчуванне, што ўжо ўсё зліквідавалі і адрапартавалі, толькі ў людзей ані святла, ані вады няма».
Але праблемы з надвор’ем для Мазыра наўрад ці скончыліся: на 16 ліпеня абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз спёку да + 35 °С, месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы, пры якіх парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дрэва, якое паваліла ўраганам. Гомельская вобласць, Беларусь. 14 ліпеня 2024 года. (Фота: Mchs.gov.by)
Чаму ў Беларусі надзвычайная непагадзь? Змена клімату – гэта не проста плюс паўтара градуса навіны
Святкаванне 100-годдзя Мазырскага раёну перанеслі з 20 ліпеня на верасень (адзін з каментатараў заяўляе, што «лепш бы на гэтыя грошы закупілі генератары»). Але «победобесие» не спыняецца: 16 ліпеня на Гомельшчыну прыехаў прапагандысцкі «цягнік перамогі», будзе гастраляваць па вобласці прынамсі да 21-га.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10