навіны

Доналд Трамп упершыню з'явіўся на публіцы пасля замаху

Доналд Трамп вітае кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі Джэймза Вэнса на Форуме «Fiserv» у Мілўокі, 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Эндру Кэлі, Reuters)
Доналд Трамп вітае кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ад Рэспубліканскай партыі Джэймза Вэнса на Форуме «Fiserv» у Мілўокі, 15 ліпеня 2024 года. (Фота: Эндру Кэлі, Reuters)
podpis źródła zdjęcia

15 ліпеня, праз два дні пасля замаху, былы прэзідэнт Дональд Трамп зʼявіўся з павязкай на правым вуху

15 ліпеня, праз два дні пасля замаху, былы прэзідэнт Доналд Трамп зʼявіўся на адкрыцці Нацыянальнага зʼезду Рэспубліканскай партыі з павязкаю на правым вуху. Натоўп прывітаў свайго кандыдата і скандаваў «Барацьба!», паведамляе CNBC.
Доналд Трамп вітае кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ад Рэспубліканскай п (Фота: Эндру Кэлі, Reuters)
Доналд Трамп вітае кандыдата на пасаду віцэ-прэзідэнта ад Рэспубліканскай п (Фота: Эндру Кэлі, Reuters)
Трамп не выступаў са зваротам, проста моўчкі ўсміхаўся і махаў усім рукою. Затым далучыўся да свайго нядаўна абвешчанага напарніка – сенатара Джэймза Дэйвіда Вэнса, разам з якім слухаў прамовы на з’ездзе.
Дарэчы, жонка і дачка Трампа (яна ж былая дарадца Белага дому) не былі на зʼездзе. Абедзве заўважна адсутнічаюць у перадвыбарчай кампаніі гэтага года.
Нагадаем, што стрэлы прагучалі падчас перадвыбарчага сходу Доналда Трампа ў Пенсільваніі 13 ліпеня. Палітыка, які ў той момант выступаў з прамоваю, хутка затулілі працаўнікі Сакрэтнай службы і вывелі са сцэны. Куля закранула правае вуха экс-прэзідэнта ЗША. У выніку страляніны загінуў адзін з удзельнікаў перадвыбарчай сустрэчы Трампа. Яшчэ дваіх з раненнямі шпіталізавалі.
Belsat
Што вядома пра замах на Доналда Трампа. Галоўнае навіны
Стралка зліквідаваў снайпер. Паводле FBI, гэта быў 20-гадовы Томас Мэтʼю Крукс. Матывы ягонага ўчынку дасюль невядомыя. Не дапамаглі ў гэтай справе атрыманы ў панядзелак доступ да тэлефона стралка і ператрусы ягонага аўтамабіля і дому сямʼі ў прадмесці Пітсбургу.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10