навіны

Міліцыя Менску правярае, хто ўначы ездзіць у метро паводле ільготных праязных

Дызайнам такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны». (Фота: «Минск-Новости»)
Дызайнам такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны». (Фота: «Минск-Новости»)
podpis źródła zdjęcia

Міліцыя не паленавалася перагледзець запісы з камераў відэаназірання і пачала правяранне.

У верасні мінулага года ў Менску некаторым катэгорыям жыхароў (напрыклад, школьнікам) выдавалі спецыяльныя пластыкавыя карты для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Дызайнам такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны».
Дызайнам такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны». (Фота: «Минск-Новости»)
Дызайнам такія праязныя падобныя да звычайных, але на іх ёсць надпіс «ільготны». (Фота: «Минск-Новости»)
«Тэрмін правядзення эксперыменту — 2023—2024 гады. Пра яго вынікі казаць пакуль рана. Ацэнку зробяць пазней супольна з зацікаўленымі міністэрствамі», — адзначылі ў «Менсктрансе».
Агенцтва «Минск-Новости» паведамляе, што ўвесну міліцыя выбарачна прааналізавала выкарыстанне такіх праязных. Высветлілася, што часам у метро дзіцячыя праязныя спрацоўвалі бліжэй да поўначы. Міліцыя не паленавалася перагледзець запісы з камераў відэаназірання: у некаторых выпадках аказвалася, што паводле ільготных школьных праязных у метро праходзілі не школьнікі.
Па ўсіх выяўленых фактах незаконнага праезду міліцыя пачала правяранне.
Тэса Анэйда belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10