навіны

Агрэсіўна настроеная моладзь напала на жаўнераў на польска-беларускай мяжы

Група агрэсіўных маладзёнаў напала на жаўнераў, што ахоўваюць польска-беларускую мяжу. (Фота: скрыншот з відэа / PyloMelo / X)
Група агрэсіўных маладзёнаў напала на жаўнераў, што ахоўваюць польска-беларускую мяжу. (Фота: скрыншот з відэа / PyloMelo / X)
podpis źródła zdjęcia

Паліцыя высвятляе асобы нападнікаў.

На польска-беларускім памежжы група з прыблізна з 20 маладзёнаў напала на вайскоўцаў і парушыла іхную цялесную недатыкальнасць. Памежная паліцыя праводзіць праверку.
Група агрэсіўных маладзёнаў напала на жаўнераў, што ахоўваюць п (Фота: скрыншот з відэа / PyloMelo / X)
Група агрэсіўных маладзёнаў напала на жаўнераў, што ахоўваюць п (Фота: скрыншот з відэа / PyloMelo / X)
Інцыдэнт адбыўся ў ноч з 13 на 14 ліпеня недалёка ад мястэчка Вычулкі на тэрыторыі Польшчы каля гадзіны ночы.
Агрэсіўна настроеная моладзь шчыльна падышла да польскіх вайскоўцаў, якія ахоўваюць мяжу, і пачала гучна выкрыкваць абразы і пляваць у іхны бок, імкнулася ўступіць у бойку з жаўнерамі. У адным з паблікаў у сацыяльнай сетцы «Х» былі апулікаваныя кадры нападу (асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка):


,,

Uśmiechnięta Polska. . WTF?@AnkaPolska @K_Stanowski pic.twitter.com/lWLZ3lrSXf — PyloMelo (@Pylo22873978) July 15, 2024


Калі на месца прыехала паліцыя, то нікога з нападнікаў не засталося.
Паліцыя апытала 16 вайскоўцаў і іхнага камандзіра. Зараз вядзецца ўсталяванне асобаў нападнікаў. Пакуль невядома, ці былі яны ў стане алкагольнага ап’янення.
Таксама не паведамляецца, да якой нацыянальнасці адносіліся людзі, што рабілі гэтыя агрэсіўныя дзеянні, а таксама прычыны іх паводзінаў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10