Затрыманы сілавікамі мужчына на кадрах аператыўнага відэа падчас маршаў 2020 года. (Фота: скрыншот з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў)
podpis źródła zdjęcia
Яму можа пагражаць да 8 гадоў зняволення.
Беларуса, які вярнуўся з адпачынку ў Італіі, затрымалі сілавкі. Адпаведнае відэа з’явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.
Затрыманы сілавікамі мужчына на кадрах аператыўнаг (Фота: скрыншот з відэа ў тэлеграм-канале сілавікоў)
На «пакаяльным» відэа мужчына, якога, верагодна, завуць Дзмітрый, кажа, што адпраўляў звесткі пра міліцыянераў («нумар тэлефона і адрас»), якія былі яму даступныя, у «Чорную кнігу Беларусі».
Таксама мужчына гаворыць пра тое, што браў удзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах» у 2020 годзе. Сілавікі ў відэа прыводзяць некалькі скрыншотаў, у якім нібыта фігуруе затрыманы.
На відэа мужчына кажа, што «абсалютна раскайваецца за тое, што зрабіў».
У подпісе пад відэа сілавікі пішуць, што мужчыну можа пагражаць да 8 гадоў зняволення.