навіны

Беларускія ўлады запрасілі польскі бок разам вывучыць сітуацыю на мяжы

Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ. (Фота: БелТА)
Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia

МЗС Беларусі гатовы зрынуць «фэйкі» пра датычнасць беларускіх праваахоўнікаў да крызісу.

Беларусь запрасіла польскі бок сумесна вывучыць сітуацыю на мяжы, заявіў міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў.
Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ. (Фота: БелТА)
Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў падчас размовы з прадстаўнікамі СМІ. (Фота: БелТА)
Паводле словаў міністра замежных справаў, Беларусь гатовая прыняць любую польскую дэлегацыю, любых польскіх экспертаў, спецыялістаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва, каб супольна паглядзець сітуацыю, якая склалася на мяжы.
Гэтая пазіцыя, адзначыў Рыжанкоў, была даведзеная да часовага паверанага ў справах Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь.


,,

«Мы прапануем любым іншым арганізацыям, прадстаўнікам краін ЕЗ, якія тут знаходзяцца, таксама прыехаць на мяжу, паглядзець, пагаварыць, падыскутаваць, намеціць нейкія планы», – прыводзіць словы Максіма Рыжанкова «БелТА».


Беларускі міністр замежных справаў адзначыў, нібыта на Захадзе распаўсюджваецца шмат фэйкаў пра існаванне лагераў па падрыхтоўцы мігрантаў да нелегальнага перасячэння і агучыў пазіцыю беларускіх уладаў словамі, якія часта паўтарае Аляксандр Лукашэнка: «Факты на стол».


,,

«Калі вы ведаеце, дзе гэтыя лагеры, калі вы ведаеце прадстаўнікоў праваахоўных органаў Беларусі, якія займаюцца падобнымі дзеяннямі, – калі ласка, прыязджайце, пакажыце любую кропку на тэрыторыі Беларусі, і мы вам забяспечым любы доступ. І гэтыя фэйкі будуць зрынуты», – сказаў міністр. Паводле ягоных словаў, польскі бок ад гэтай прапановы адмовілася.


Максім Рыжанкоў анансаваў «бліжэй да восені» правядзенне вялікага брыфінгу па гэтай тэме. У ім возьмуць удзел праваахоўныя органы і міжнародныя арганізацыі, прадметам размовы на ім стануць пытанні нелегальнай міграцыі і абстаноўка на беларуска-польскай мяжы.
Нагадаем, што пачатак міграцыйнага крызісу прыходзіцца на 2021 год, што стала вынікам пагаршэння стасункаў Менску і краінаў ЕЗ. Беларускія ўлады сваю датычнасць да стварэння крызісу адмаўляюць, хаця існуе шэраг сведчанняў, што менавіта яны стаяць за арганізацыяй прыезду, іхнага давозу да мяжы і навучання, як яе прайсці.
У чэрвені 2024 года стала назірацца змяншэнне колькасці незаконных спробаў перасячэння мяжы. Гэта супала з узмацненнем жорсткасці рыторыкі і дзеянняў польскіх уладаў у дачыненні Менску, ад якога нашмат больш рашуча патрабуюць спыніць міграцыйны крызіс. Польскі бок прыгразіў Менску закрыццём таварных пунктаў пропуску на мяжы. Міграцыйны крызіс на беларуска-польскім памежжы стаў таксама прадметам размовы польскага прэзідэнта Анджэя Дуды са старшынём КНР Сі Цзінь Пінам. Ёсць верагоднасць, што Менск пачуў папярэджанні як польскага, так і кітайскага бокоў. Адным з вынікаў такога ўздзеяння магло стаць і запрашэнне Польшчы да супольнага вырашэння крызісу, якое агучыў Максім Рыжанкоў.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10