навіны

Што на мяжы? Латвія перастане прапускаць беларускія машыны, на літоўскай і польскай межах чэргі

Выезд з Беларусі ў Латвію на памежным пераходзе «Грыгароўшчына». 15 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: Gpk.gov.by)
Выезд з Беларусі ў Латвію на памежным пераходзе «Грыгароўшчына». 15 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: Gpk.gov.by)
podpis źródła zdjęcia

Падарожнікі спрабуюць зразумець дэталі латвійскай забароны.

Праблемы з чэргамі на межах Беларусі не канчаюцца. З 16 ліпеня Латвія перастане пускаць зарэгістраваныя ў Беларусі легкавыя машыны, а падарожнікі спрабуюць зразумець дэталі забароны. На межах з Польшчай і Літвой чэргі ўсё яшчэ даўжэзныя.
Выезд з Беларусі ў Латвію на памежным пераходзе «Грыгароўшчына». 15 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: Gpk.gov.by)
Выезд з Беларусі ў Латвію на памежным пераходзе «Грыгароўшчына». 15 ліпеня 2024 года. (Скрыншот: Gpk.gov.by)
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі на сярэдзіну 15 ліпеня публікуе наступныя звесткі пра чэргі на выезд з Беларусі.
Міністэрства транспарту Літвы паведамляе, што на раніцу 15 ліпеня чэргі на выезд з Літвы былі такія:
Аб колькасці легкавікоў і прагназаваным часе чакання звестак не даюць.
Латышская мяжа. (Крыніца: vid.gov.lv)
Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, з 16 ліпеня навіны
Польскія памежнікі пішуць, што ў «Тэрэспалі» на выезд у Беларусь прагназаваны час чакання для легкавікоў – 13 гадзінаў, для аўтобусаў – нуль гадзінаў. На «Кукурыках» для цяжкавікоў час чакання – 3 гадзіны.
У беларускім чаце пра «Грыгораўшчыну» пакуль толькі спрабуюць зразумець логіку забароны: разважаюць, што можна заехаць у Латвію на беларускіх нумарах праз Літву, але калі ў Латвіі правераць дакументы, то ці не вышлюць разам з машынай у Літву ці Беларусь, ці не канфіскуюць машыну? Пакуль карыстальнікі не зразумелі, як дакладна будуць выконвацца правілы.
Што да чэргаў, то як ноччу, так і на раніцу на ўезд з Латвіі ў Беларусь стаяла каля 70 легкавікоў, пазней чарга вырасла да 85-90. З Беларусі ў Латвію чарга на парадак меншая. Аўтобус з Латвіі ў Беларусь прайшоў мяжу за 6 гадзінаў. Адным, якія ехалі машынай з Латвіі ў Беларусь пашчасціла прайсці мяжу за 5 гадзінаў, іншым не пашчасціла – праходзілі 9 гадзінаў 20 хвілінаў.
Адна карыстальніца расказвае, што ў аўтобусе з Латвіі ў Беларусь нічога не канфіскоўвалі і толькі праглядалі торбы на сканеры, а ў машынах «капалі ўсё да дна, кожны пакецік». Другая піша, што днём раней яе прапусцілі з двума літрамі алкаголю. Трэці наракае, што ўжо на беларускім боку даглядаюць усе рэчы.
У чаце пра «Каменны Лог» расказваюць, што ноччу на выездзе з Літвы ў Беларусь налічылі каля 220 машынаў, днём каля 230, з Беларусі ў Літву чарга ўтрая меншая. З Літвы ў Беларусь на машыне мяжу праходзілі ад 28 да 36 гадзінаў. З Беларусі ў Літву на машыне чакаць давядзецца каля 12 гадзінаў. На аўтобусе аднаму з карыстальнікаў пашчасціла «праскоачыць» беларуска-літоўскую мяжу за 9 гадзінаў, іншыя чакалі 14–17 гадзінаў. Аўтобусы з Літвы ў Беларусь праходзяць мяжу куды хутчэй, прыблізна за 2,5–3 гадзіны, але карыстальнікі ўсё адно наракаюць: «Літоўцы ўмудрыліся сабраць затор з аўтобусаў у бок РБ».
Адна карыстальніца, зацэнзурыўшы мацюкі, наракае, што ездзіла ў Гданьск на канцэрт, дык правяла адзін дзень у горадзе і 4 дні ў дарозе. Іншыя падказваюць, што за 20 еўра можна перасесці ў аўтобус, бліжэйшы да шлагбауму.
У чаце пра «Беняконі» паведамляюць, што ноччу з Літвы ў Беларусь стаяла чарга з 90 легкавікоў, на раніцу скарацілася да 33, днём вырасла да паўсотні. На аўтобусе з Беларусі ў Літву мяжу прайшлі за 5 з паловай гадзінаў, з Літвы ў Беларусь – за менш як 3 гадзіны. На машынах з Літвы ў Беларусь тры карыстальнікі праходзілі мяжу за 26 гадзінаў, двум пашанцавала прайсці за 16.
Ежу і пітво на мяжы ўсё яшчэ могуць канфіскаваць, і хоць менавіта сёння, як пішуць у чаце, літоўскія мытнікі на «Мядзінінкаі» не надта даглядалі, перад мытняй ляжыць куча бутэлек і пакетаў. У чаце пра «Беняконі» пішуць, што ўсё вырашае «чалавечы фактар»: могуць пусціць з ежай, могуць прымусіць выкінуць.
У чаце пра «Берасце» перапісваюць нумары машынаў у чарзе, каб хтосьці не праскочыў без чаргі (а праскочыць спрабуюць – адзін, спрабаваўшы «ўклініцца», ранкам збіў пешахода). На машыне з Польшчы ў Беларусь мяжу праходзілі звычайна за 19–20 гадзінаў (але бывала і 17, і 23), з Беларусі ў Польшчу – ад 8 да 18, як пашанцуе. На аўтобусе з Беларусі ў Польшчу на мяжы чакалі 9–13 гадзінаў (але калі не пашанцуе і калі не перасаджвацца, можна прачакаць і 18), з Польшчы ў Беларусь – 6–7 гадзінаў
Што да забароны на перавозку ежы і тавараў, то пакуль карыстальнікі разважаюць пра пагрозу штрафаў прырода адаптавалася: пад памежным пераходам з польскага боку бачылі зграю лісаў.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10