навіны

Ці можна захварэць ад кандыцыянера і ці дапамагае вентылятар? Важныя пытанні ў спякоту

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчынка каля вентылятара. (Фота: 46173 / Pixabay.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчынка каля вентылятара. (Фота: 46173 / Pixabay.com)
podpis źródła zdjęcia

Як слушна ратавацца ад спёкі? Распавядае аўтарка Youtube-каналу «Само пройдет?»

Найбліжэйшы тыдзень у Беларусі тэмпература паветра будзе пад +30 ° і вышэй, у Берасці да + 35 °. У Літве і Польшчы будзе не нашмат халадней, а ва Украіне адчувальна гарачэй, у Херсоне да + 39 °. Педыятарка і аўтарка Youtube-каналу «Само пройдет?» Мая Церакулава распавяла «Белсату», што важна ўлічваць у спёку.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчынка каля вентылятара. (Фота: 46173 / Pixabay.com)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Дзяўчынка каля вентылятара. (Фота: 46173 / Pixabay.com)
Мая Церакулава адзначае, што для многіх людзей з групы рызыкі – сталых, з артэрыяльнай гіпертэнзіяй або атлусценнем – высокая тэмпература паветра нясе сапраўдную небяспеку. Працяглая спёка і цеплавыя ўдары штогод становяцца прычынамі смерці дзясяткаў людзей у Беларусі.


,,

«Наш арганізм велізарную колькасць рэсурсаў аддае на падтрыманне метабалізму, на падтрыманне стандартнай тэмпературы цела чалавека, 36,6 °, – кажа Церакулава. – Але рэсурсы тэрмарэгуляцыі не бясконцыя, у пэўны момант могуць быць вычарпаныя».


Супраць спякоты кандыцыянер больш эфектыўны за вентылятар, бо ён менавіта паніжае тэмпературу. Вентылятар не ахалоджвае паветра, а толькі стварае хуткі і моцны паветраны струмень. Але адзін з найпрасцейшых спосабаў ахалоджвання цела чалавека менавіта такі: чалавек пацее, вецер дзьме, пот выпараецца, арганізм ахалоджваецца.
Ці можна захварэць ад вентылятара? На такое пытанне Церакулава разгублена адказвае: «Я не ведаю, як можна захварэць ад вентылятара». Трэба з дзяцінства гадаваць чалавека ў «вельмі цяплічных» умовах, каб чалавек мог захварэць ад вентылятара, бо калі хадзіў на дварэ і перажыў вецер, то няма чаго баяцца і вентылятара.
А ці можна атрымаць пераахалоджванне ад кандыцыянера? Церакулава кажа, што можна, калі чалавек вырас зусім ужо «цяплічным» і ад любога павеву ветрыку зарабляе міязіт. Арганізмы такіх людзей ужо складана выправіць, ім застаецца апранацца больш цёпла. Таму Церакулава заклікае гартавацца з дзяцінства, дазваляць дзецям бегаць басанож або без курткі, есці марозіва і наогул замярзаць.


,,

«Насамрэч, аб’ектыўна ў такую спёку і задуху трэба выкарыстоўваць падарункі цывілізацыі і астуджаць пры магчымасці памяшканне», – канстатуе Церакулава.


Некаторыя медыкі кажуць, што менавіта летам падвышаецца рызыка падхапіць легіяналёз – вострае інфекцыйнае захворванне, што выклікаюць бактэрыі роду Legionella. Іх асаблівасць у тым, што яны любяць водныя сістэмы з аптымальнай для сябе тэмпературай, у ліку такіх сістэмаў – вадкасці кандыцыянераў.
Мая Церакулава падкрэслівае, што легіяналёз не перадаецца ад чалавека да чалавека, а выбухі захворвання звязаныя з прысутнасцю бактэрыяў у вадзе. У кандыцыянерах ставяцца фільтры, у якіх можа назапасіцца вада, а бактэрыі легіянэлы могуць размнажацца і распаўсюджвацца пры нясвоечасовай замене фільтраў. Галоўны спосаб прафілактыкі – своечасова, перад кожным сезонам замяняць фільтры кандыцыянераў.
А яшчэ розныя бактэрыі жывуць у вадзе па-за кандыцыянерамі. На момант публікацыі ў Беларусі забароненае або абмежаванае купанне ў 28 вадаёмах.
Ці трэба ратаваць дзяцей, якія купаюцца ў фантанах? Церакулава адказвае: самае небяспечнае ў фантанах – траўматызм і электрычны ток, асабліва ў модных фантанах з каляровай музыкай. Дый вада не вельмі чыстая, дзіця можа напіцца і падхапіць панос.
Belsat
Халодныя супы – як не галадаць у спёку і не зварыцца на кухні навіны
Але няма нічога дрэннага ў тым, каб папырскаць дзіця вадою, змачыць дзеля ахалоджвання. Церакулава раіць для гэтага насіць з сабой бутэлечкі з вадой, рабіць «палівачкі», прабіўшы дзірачкі ў вечку.
Лілія Гусарава, Алесь Наваборскі / Авер belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10