навіны

У Беларусі патанулі 20 асобаў за содні

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўнікі ТВВОД выратавалі 16 асобаў, якія танулі, з іх 6 непаўналетніх.

15 ліпеня ў Беларусі патанулі 20 асобаў, з іх адна непаўналетняя, паведамляе Таварыства выратавання на водах. Прадстаўнікі ТВВОД выратавалі 16 асобаў, якія танулі, з іх 6 непаўналетніх. Арганізацыя нагадвае, як бяспечна правесці купальны сезон.
Людзі гуляюць па беразе Менскага мора. Менск, Беларусь. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
Людзі гуляюць па беразе Менскага мора. Менск, Беларусь. 3 жніўня 2023 года. (Фота: Белсат)
ТВВОД рэкамендуе для купання спецыяльна абсталяваныя месцы: пляжы, басейны, купальні.
«Абавязкова папярэдне прайсці медычны агляд і азнаёміцца з правіламі ўнутранага распарадку месцаў для купання.
У гарадскіх вадаёмах, больш, чым дзе-небудзь, небяспечна купацца ў неправераных месцах і асабліва скакаць з абрывістых берагоў і імправізаваных вышак. Хто можа паручыцца, што вадаём, які вы аблюбавалі для купання, не выкарыстоўваецца нядобрасумленнымі кіроўцамі, якія лянуюцца вывозіць смецце на далёкія звалкі, як выграбная яма, на дне якой можа быць усё, што заўгодна?», – піша ТВВОД.
Таксама нельга ныраць уніз галавой. Гэта можа прывесці да сур’ёзнай траўмы хрыбта, што можа назаўжды пазбавіць чалавека здароўя і нават магчымасці рухацца.
Пачынаць купацца рэкамендуецца ў сонечнае зацішнае надворʼе пры тэмпературы вады 17–19 градусаў, паветра – 20–25 градусаў. У вадзе варта заставацца 10–15 хвілінаў, перад заплывам неабходна папярэдне абцерці цела вадой.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10