навіны

Крыміналка супраць брата вагнэраўца і данос на «Славянскім базары». Рэпрэсіі 16 ліпеня

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
У Беларусі нібыта за паклёп на Аляксандра Лукашэнку судзяць брата загінулага вагнэраўца. А на «Славянскім базары» данеслі на дзяўчыну з «няправільнай» татуіроўкай. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў беларусаў у штодзённым аглядзе рэпрэсіяў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Былая турма КДБ у Вільні, якая падобная да месца зняволення беларускіх палітвязняў. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Затрымалі старэйшага спецыяліста па тэставанню менскай IT-кампаніі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, падпісках на «экстрэмісцкія» рэсурсы, а таксама ў данаце ў памеры 15 долараў фонду «BYSOL». За гэта мужчыну прымусілі «добраахвотна» пералічыць нейкую суму грошаў адной з медустановаў.
«ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў – калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць «чаго яму не хапала ў жыцці», а калі не – то «як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё». У гісторыі з гэтым затрыманнем быў абраны першы сцэнар – мужчыну прымусілі назваць свой вялікі заробак у амаль 3000$», – адзначаюць праваабаронцы «Вясны».
Палітзняволенай айцішніцы Надзеі Каранкевіч пагражае да 10 гадоў калоніі за данаты. Яе затрымалі ў лістападзе 2023 года. Надзею вінавацяць у «фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і «фінансаванні вайны». Па апошнім абвінавачванні звычайна судзяць тых, хто ахвяраваў на дапамогу Украіне. Справу прызначаны весці Аляксандр Рудэнка. Суд над Надзеяй пачынаецца 26 ліпеня ў Мінгарсудзе.
Жыхара Добруша Яўгена Раманава пакаралі 1,5 гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму нібыта за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Справу разглядала суддзя Святлана Лук’янава.
Belsat
«Хочацца прыгожай перамогі, але я цяпер – за эфектыўнасць». Вольга Лойка – пра суд, палітвязняў і адлігу ў Беларусі навіны
За антываенную татуіроўку затрымалі беларуску – на яе данеслі госці «Славянскага Базару». На руцэ ў дзяўчыны была татуіроўка «Х*й войне» – сілавікі назвалі гэта «лозунгам з экстрэмісцкіх рэсурсаў».
У судзе Маскоўскага раёну Берасця 16 ліпеня распачаўся суд над двума мясцовымі жыхарамі – Станіславам Лугавым і Канстанцінам Пенчуком. Іх абвінавачваюць паводле артыкула 370 КК («Здзек над дзяржаўнымі сімваламі») і часткі 1 артыкула 212 КК («Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі кампʼютарнай інфармацыі»). Справу разглядае Таццяна Лаўранюк.
«Берасцейская Вясна» мяркуе, што гэта справа за сарваны дзяржаўны сцяг на дзіцячым садку, а сутнасць абвінавачвання па другім артыкуле праваабаронцам пакуль невядомая. Некалькі месяцаў таму праўладныя каналы пісалі пра затрыманне двух неназваных мужчын за зняты з дзіцячага садка ў Берасці сцяг. Тады сілавікі паведамлялі, што аднаму мужчыну 25 гадоў, другому – 46 гадоў. У Беларусі за «здзек над дзяржаўнымі сімваламі» асудзілі мінімум 192 чалавекі, паведамляюць праваабаронцы.
Брата загінулага ва Украіне вагнэраўца асудзілі за «паклёп на Лукашэнку». 15 ліпеня ў Светлагорску разглядалі крымінальную справу ў дачыненні да Дзмітрыя Суўханава нібыта за «паклёп на Лукашэнку». Справу прызначана была весці суддзя Крысціна Касьянава, піша «Гомельская Вясна». Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Дзмітрый – родны брат Марата Суўханава, які летась у лютым загінуў ва Украіне ў складзе расейскіх войскаў. Раней яго асудзілі ў Расеі паводле «наркатычнага» артыкула, а ў месцы зняволення завербавалі ў прыватную ваенную кампанію «Вагнэр».
За ўдзел у акцыях пратэсту і каментары затрымалі эканаміста. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, дзе пакідаў негатыўныя каментары пра сілавікоў, а таксама нібыта даслаў «Чорнай кнігі Беларусі» інфармацыю пра пракурорскага работніка, з якім гуляў у більярд.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10