Аргенціна-Калумбія, фінал «Copa America», Маямі, ЗША, 15 ліпеня 2024 г. (Фота: Vanessa Carvalho/Shutterstock / imago sport / Forum)
podpis źródła zdjęcia
Паралельна з «Еўра-2024» на іншым кантыненце прайшоў яшчэ адзін футбольны турнір.
Паралельна з «Еўра-2024» на іншым кантыненце прайшоў яшчэ адзін турнір нацыянальных зборных – «Copa America», на які прыехалі найлепшыя зборныя Паўднёвай, Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі. Яго прымалі 14 гарадоў ЗША, за трафей змагаліся 16 зборных. Скончылася ўсё перамогай чэмпіёнаў свету – зборнай Аргентыны.
Аргенціна-Калумбія, фінал «Copa America», Маямі, ЗША, 15 ліпеня 2024 г. (Фота: Vanessa Carvalho/Shutterstock / imago sport / Forum)
Гэта была генеральныя пракатка фінальнага турніру чэмпіянату свету-2026 года толькі без еўрапейскіх, афрыканскіх і азіяцкіх зборных. Як вядома, турнір ЗША прыме разам з Канадай і Мексікай. Гэта будзе сапраўднае памяшальніства: 48 зборных, 6 тыдняў, 104 гульні, 12 груп, плэй-оф са стадыі 1/16 фіналу (замест 1/8 фіналу) і 6 гульняў у дзень. А пакуль згулялі класіку: 16 зборных – 4 групы. У выніку турнір прынёс нямала нечаканага.
1. Чылі і Перу. Чаму? Бо гулялі ў групе з Аргентынай і Канадай, у гульнях з гэтымі камандамі на дваіх змаглі набраць толькі адзін пункт. 2. Мексіка. Чаму? Бо ў ключавой для сябе гульні не змагла перамагчы Эквадор, і пры роўнай колькасці пункатаў далей пайшоў Эквадор, бо меў лепшую розніцу мячоў. 3. ЗША. Чаму? Бо праваліліся на хатнім турніры. Пачалі з перамогі над Балівіяй, потым саступілі Панаме і Уругваю. 4. Бразілія. Яна выйшла з групы, а правалілася ў плэй-оф.
Як бачым, адразу чатыры каманды, якія мы прызвычаіліся бачыць на чэмпіянатах свету.
Аргенціна-Калумбія, фінал «Copa America», Маямі, ЗША, 15 ліпеня 2024 г. (Фота: Vanessa Carvalho/Shutterstock / imago sport / Forum)
Правал Бразіліі
На апошнім чэмпіянаце свету ў Катары Бразілія перамагла ў сваёй групе, потым у 1/8 фіналу з лікам 4:1 разбіла зборную Паўднёвай Карэі, але ў 1/4 фіналу па пенальці саступіла Харватыі.
Пасля гэтага турніру галоўны трэнер Чычы, які кіраваў зборнай Бразіліі з 2016 года, застаўся без працы. За два апошнія гады зборная Бразіліі памяняла двух галоўных трэнераў. Цяпер ёй кіраваў Сільвэстрэ Жуніёр. Ён сабраў добры па імёнах склад: брамнік Алісан Бэкер з «Лівэрпуля», зоркі мадрыдскага «Рэалу» Вінісьюс і Радрыгу, Эдэсон з «Аталанты», Брэмэр з «Ювентуса».
У першым туры Бразілія не змагла забіць Коста-Рыку, а потым разбіла Парагвай – 4:1, а потым была нічыя з Калумбіяй, а на першай стадыі плэй-оф пасля паразы па пенальці ад Уругвая турнір для Бразіліі скончыўся.
Калі вам кажуць пра Канаду, то вы ўяўляеце каманду па хакею, але цяпер канадцы добра гуляюць у футбол. Яны ўпершыню ўдзельнічалі ў «Copa America», адразу дабраліся да паўфіналу і занялі чацвертае месца, саступіўшы Аргентыне і Уругваю. На наступным чэмпіянаце свету зборная Канады будзе гаспадаром і ўпэўнены, што здзівіць вас.
Аргентына і 37-гадовы Мэсі
На турнір Аргентына прывезла практычна той склад, што тры гады таму перамог на чэмпіянаце свету ў Катары. На групавой стадыі яны атрымалі тры перамогі з агульным лікам 5:0, а ў 1/4 фіналу па пенальці перамаглі Эквадор.
Адзначым, у гэтай сустрэчы Льёнэль Мэсі пайшоў першы біць пенальці і не забіў, але партнёры падтрымалі свайго капітана і выйшлі ў паўфінал. У ім Аргентына гуляла з Канадай, якая дала сапраўдны бой. Галы забілі Хульян Альварэс з «Манчэстэр Сіці» і Мэсі, гэтая пара была асноўнай у атацы, а на замену выхадзіў бліскуча згуляўшы форвард італьянскага «Інтэра» Лаўтаро Марцінэс.
Аргенціна-Калумбія, фінал «Copa America», Маямі, ЗША. 14 ліпеня 2024 г. (Фота: Diaesportivo/Action Plus/Shutterstock / imago sport / Forum)
Фінальны матч «Copa America» гуляўся ў Маямі. За мясцовы «Інтэр» тут цяпер гуляе Мэсі. Выглядала, што галоўнай задачай Калумбіі ў фінальнай гульні было паляванне за Мэсі. У выніку з гэтай задачай калумбійцы справіліся і нанеслі Лэо сур’ёзную траўму, зорка сусветнага футболу пакінуў поле і не змог стрымаць слёз. Гульня перайшла ў дадатковы час, у якім Лаўтаро Марцінэс забіў пераможны мяч. У выніку Аргентына ў 16 раз перамагла ў «Copa America», а Мэссі і яшчэ адзін ветэран Ді Марыя пераможна развіталіся са зборнай Аргентыны.
Галоўныя зоркі «Copa America»
Безумоўна – гэта Мэсі. У адрозненні ад Крышціяну Раналду, які праваліў «Еўра2024», аргентынец правёў цудоўны турнір і зноў прывёў зборную сваёй краіны да перамогі. Але была ў гэтай камандзе і іншая зорка – Лаўтаро Марцінэс. Гэты 26-гадовы форвард спакойна ставіўся да таго, што не трапляе ў асноўны склад, а калі выходзіў на поле, ідэальна рабіў сваю справу – забіў пяць галоў, і стаў лепшым бамбардзірам «Copa America». Дарэчы, у гэтым сезоне Лаўтаро Марцінэс стаў чэмпіёнам і лепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі, забіў 24 мячы.
Аргенціна-Калумбія, фінал «Copa America», Маямі, ЗША. 14 ліпеня 2024 г. (Фота: Deccio Serrano/Nurphoto/Shutterstock / imago sport / Forum)
Мы папрасілі скаментаваць гульні нашага эксперта, былога футбаліста чэмпіянату Беларусі, цяпер трэнера Яўгена Вяроўку, які ўважліва паглядзеў турнір.
«Copa America» – гэта заўсёды шмат заўзятараў на трыбунах, гэта заўсёды эмоцыі, мы ведаем, якія эмацыйныя людзі ў гэтым рэгіёне. Пры гэтым крутыя бітвы там не толькі калі гуляюць Аргенціна і Бразілія, але і Уругвай – Парагвай, Уругвай – Аргенціна, Калумбія – Эквадор. Гэта лакальныя дэрбі, бітвы, калі проста іскры ляцяць.
Зараз у ЗША быў згуляны выдатны турнір: высокія хуткасці, усё інтэнсіўна, і па цікавасці гледачоў таксама нядрэнна. Напрыклад, матч Аргенціна – Канада сабраў 82 тысячы гледачоў. Усе матчы зборнай Аргенціны збіраюць 70-80 тысяч. У Еўропе няма такога пакланення сваім зборным і стадыёнаў такіх вялікіх практычна няма. Аргенціна гуляе ў вельмі хуткі агрэсіўны футбол, і гэта пры тым, што Мэсі не максімальна ўдзельнічае ў прэсінгу зборнай Аргенціны, але структура гульні выбудавана так, што прэсінг ад гэтага не старэе.
Калі глядзець статыстыку, Мэсі робіць вельмі шмат перахопаў і стварае шмат галявых момантаў. Я думаю, на чэмпіянаце свету ў ЗША нехта з трыа Уругвай, Калумбія, Аргенціна будуць мінімум у паўфінале.