навіны

Паліцыя не пацвярджае, што затрыманы ў польскім міністэрстве мужчына са зброяй – беларус

Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. (Фота: MRPiPS_GOV__PL / X.com)
Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. (Фота: MRPiPS_GOV__PL / X.com)
podpis źródła zdjęcia

«Калі гаворка пра грамадзянства мужчыны, то не пацвярджаю якой-кольвек інфармацыі».

16 ліпеня ў будынку Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве затрымалі мужчыну з «небяспечнымі рэчамі ў сумцы». Польскае прэсавае агенцтва (PAP) паведаміла, што падазраваны – грамадзянін Беларусі. Аднак у паліцыі гэтай інфармацыі «Белсату» не пацвердзілі.
Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. (Фота: MRPiPS_GOV__PL / X.com)
Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы. (Фота: MRPiPS_GOV__PL / X.com)
Паведамленне пра небяспеку ў Міністэрстве сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы паліцыя атрымала аб 11:00 мясцовага часу. Як сказаў «Белсату» прэс-сакратар паліцэйскай камендатуры варшаўскага раёну Сьрудмесьце Якуб Пацыняк, былі эвакуяваныя 150 асобаў, вуліцу, дзе размешчанае ведамства, перакрылі:
«Паводле ацэнкі працаўнікоў аховы міністэрства, у мужчыны маглі быць небяспечныя рэчы. На месцы працавалі паліцыянты, мы здзейснілі шэраг захадаў, каб праверыць тэрыторыю. Былі эвакуяваныя каля 150 асобаў, яны ўжо вярнуліся ў будынак, таксама адноўлены рух на вуліцы».
PAP без спасылкі на крыніцу напісала, што падазраваны – грамадзянін Беларусі. Суразмоўца «Белсату» гэтага не пацвердзіў, але і не зняпраўдзіў:


,,

«Калі гаворка ідзе пра грамадзянства гэтага мужчыны, то не пацвярджаю якой-кольвек інфармацыі. Гэты мужчына затрыманы, цяпер трывае разбор здарэння».


Сцяпан К. (Фота: Valetudo.ru)
Хто гэты беларус, датычны да дыверсіяў у Польшчы? навіны
Пацыняк таксама паведаміў, што ніхто не пацярпеў. Ён пры гэтым не ўдакладніў, якія небяспечныя рэчы былі ў сумцы наведніка міністэрства. Паводле PAP, у сумцы мужчыны былі «нож, газавы балончык, тэлескапічная дубінка і, імаверна, халодная зброя». Мужчына, зрэшты, паводзіўся спакойна і нікому не пагражаў.
Дар’я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10