навіны

Расследаванне: як гаманец Лукашэнкі пастаўляе пуцінскія віны ў Беларусь

Пуцінскія віны ад вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». (Фота: wine-shopper.ru)
Пуцінскія віны ад вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». (Фота: wine-shopper.ru)
podpis źródła zdjęcia

Больш за 11 тысяч бутэлек з пуцінскіх вінаробняў у 2024 годзе прыехалі ў Беларусь дзякуючы кампаніі, звязанай з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцам.

Больш за 11 тысяч бутэлек з пуцінскіх вінаробняў у 2024 годзе прыехалі ў Беларусь дзякуючы кампаніі «Вінны дом», звязанай з набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцам Сяргеем Цяцерыным, сцвярджае «Бюро».
Пуцінскія віны ад вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». (Фота: wine-shopper.ru)
Пуцінскія віны ад вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». (Фота: wine-shopper.ru)
Гаворка пра белыя віны «Azur», «Солнечный ветер» і чырвоныя «Арена», «Вечерница». Гэта прадукцыя вінаробняў «Криница» і «Усадьба Дивноморское». Абедзве вінаробні размешчаныя побач з вядомым палацам Пуціна ў Геленджыку. Пра сувязі гэтых вінаробняў з Пуціным і ягоным атачэннем шмат разоў расказвалі расейскія расследавальнікі.


,,

Выданне «The Insider» у 2023 годзе ацаніла маёмасць гэтых дзвюх вінаробняў на суму каля 184 мільёнаў еўраў.


Кампанія «Вінны дом», што завезла віны ў Беларусь, была створаная ў снежні 2020 года і з таго часу пастаўляе замежныя алкагольныя напоі (напрыклад, папулярны нямецкі брэнд «Jägermeister»).
На 75 % кампанія «Вінны дом» належыць Яўгену Лівенцаву – былому дырэктару цяцерынаўскай кампаніі «БелПакЗаб». Астатнія 25 % належаць фірме «Біяркам», якая таксама звязаная з бізнес-партнёрамі Цяцерына. Кіруе арганізацыяй Юлія Саннікава – былая працаўніца іншай цяцерынаўскай кампаніі «БелГлобалГарант».
Пуцінскім віном «Усадьбы Дивноморское» не раз частаваўся Аляксандр Лукашэнка на сустрэчах з Пуціным. Упершыню яно згадваецца ў меню абеду афіцыйнай рэзідэнцыі Пуціна «Бочаров Ручей». Пасля гэтага віны «Усадьбы Дивноморское» згадваліся як мінімум яшчэ ў 2022 і 2024 гадах на сустрэчах Пуціна і Лукашэнкі.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10