навіны

Амаль тры сотні паселішчаў Гомельшчыны дасюль маюць праблемы з электрычнасцю

Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Улады працягваюць ліквідаваць наступствы ўраганаў, што абрынуліся на краіну на выходных.

Міністэрства энергетыкі Беларусі раніцаю 18 ліпеня заявіла, што аднаўленчыя працы трываюць у 293 паселішчах Гомельскай вобласці.
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
13–14 ліпеня на Беларусь абрынуліся разбуральныя ўраганы. Шасцёра чалавек загінулі. Вялізарная колькасць паселішчаў засталася без электрычнасці і водазабеспячэння. Найбольш пацярпела Гомельская вобласць.
У Міністэрстве энергетыкі паведамілі, што ў ноч на 18 ліпеня электразабеспячэнне было адноўленае ў 140 паселішчах Гомельскай вобласці. Аднак у 293 мясцовасцях аднаўленчыя працы працягваюцца.
Паводле ведамства, у ліквідацыі тэхналагічных парушэнняў цяпер задзеяныя 183 аварыйныя брыгады і 260 адзінак тэхнікі.
«Для часовага электразабеспячэння паселішчаў, што засталіся без святла, працягваецца пастаўка з іншых рэгіёнаў пераезных дызель-генератарных сістэмаў. Працы ў расчышчэнні паваленых дрэваў вядуцца ўдзень і ўначы. Робіцца ўсё магчымае, каб энергетыкі маглі хутчэй дабрацца да пацярпелых ад непагадзі ўчасткаў электрасетак для іх аднаўлення», – заявілі ў Мінэнерга.
Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне пасля ўрагану 14 ліпеня. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Эксперт патлумачыў, чаму ўлады не здолелі хутка аднавіць электразабеспячэнне на Гомельшчыне навіны
У ведамстве дадалі: паводле прагнозаў сіноптыкаў, 18 ліпеня на тэрыторыі вобласці пройдзе навальніца з моцным ветрам, парывы будуць дасягаць 20 м/с. Гэта можа замарудзіць працу ў ліквідацыі наступстваў стыхіі.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10