навіны

Цяпер і Эстонія забараніла ўезд у краіну аўтам на беларускіх нумарах

Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Незалежна ад таго, якія падставы перабывання ў ЕЗ у іх уладальнікаў ці кіроўцаў. 

Міністэрства замежных справаў Эстоніі 17 ліпеня забараніла ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарнымі знакамі. Незалежна ад таго, якія падставы перабывання ў ЕЗ ёсць ва ўладальнікаў ці кіроўцаў.
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Пры гэтым міністр замежных справаў Маргус Цахкна запэўніў, што Эстонія працягне падтрымліваць беларусаў, якія вымушаныя былі пакінуць краіну праз рэпрэсіі. І, як мінімум, выключэнне прадугледжанае для праезду аўтаў з гуманітарных меркаванняў і на дыпламатычных нумарных знаках.
Гэта было зроблена ўслед за аналагічнымі забаронамі Літвы, Латвіі і Польшчы.
«Супольнае абмежаванне больш эфектыўнае і дазваляе павысіць цану спрыяння агрэсіі для рэжыму Беларусі, а таксама перадухіліць абыход санкцыяў, накладзеных на Расею», – заявіў Цахкна.
Belsat
Літва забараніла ўезд легкавым аўтам, якія зарэгістраваныя ў Беларусі навіны
Паводле законаў Эстоніі, аўтамабіль на беларускіх нумарных знаках трэба перарэгістраваць тэрмінам ад 5 дзён да 12 месяцаў, а таксама задэклараваць яго на мытні на працягу шасці месяцаў.
Нагадаем, што Еўразвяз у ліпені ўзмацніў санкцыі ў дачыненні Беларусі. Згодна з імі, забараняецца імпарт з Беларусі тавараў, якія дазваляюць рэжыму мець розныя крыніцы даходу, што спрыяе ўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. У лік гэтых тавараў уключылі і аўтамабілі.
Цяпер мінуць мяжу Польшчы аўтамабілем можна толькі пры прысутнасці ў ім уладальніка. З даверанасцю так зрабіць нельга.
Латвія зусім не прапускае аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, праз латышска-беларускія і латышска-расейскія пункты пропуску. Аўтамабілем з беларускаю рэгістрацыяй можна будзе вярнуцца ў Беларусь праз Латвію, калі машына не задэклараваная як тавар.
Чарга з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на польска-беларускай мяжы каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Дамагаемся выключэнняў – Вячорка пра санкцыі супраць аўтамабіляў з беларускімі нумарамі навіны
З 18 ліпеня аўтамабілі з беларускімі нумарамі таксама не пусцяць у Літву. А тыя аўтамабілі, якія ўжо ў Літве, мусяць будуць выехаць ці перарэгістравацца на працягу шасці месяцаў. Аднак на гэтыя абмежаванні ёсць адтэрміноўка.
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10