Міністр эканомікі патлумачыў, чаму ў Беларусі моцна падаражэла бульба
17.07.2024, 20:27
Маладая бульба сёлета ў Беларусі не з Егіпту, а з Азербайджану. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун абвінаваціў у гэтым маладую бульбу, асабліва – азербайджанскую.
Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун абвінаваціў у гэтым маладую бульбу, асабліва – азербайджанскую.
Маладая бульба сёлета ў Беларусі не з Егіпту, а з Азербайджану. (Фота: Белсат)
«Кошты бульбы нарабілі шмат шуму. Аднак нагадаю, у гэты перыяд адбываецца змена асартыменту: старая бульба, якую мы елі на працягу ўсёй зімы, сыходзіць, з’яўляецца новая. У канцы красавіка ці маі ў нас традыцыйна зʼяўлялася егіпецкая бульба, сёлета яна не з’явілася. Імпартная маладая бульба зʼявілася толькі пазней, і тое не егіпецкая, а азербайджанская. Натуральна, усё заўважылі адразу розніцу коштаў. Але мы ўжо бачым па аператыўцы, што ў ліпені гэты ўзровень коштаў запавольваецца. Зʼяўляецца ўжо маладая бульба ад нашых фермераў. Таму пачынаючы са жніўня і далей кошт будзе рэзка зніжацца, як мы бачым па іншых таварных пазіцыях, напрыклад, па агурку», – распавёў Картун «Белта».
Картун таксама падзяліўся сваім аптымізмам наконт узроўню інфляцыі. Кажа, рызык яе павышэння ўвогуле няма.
,,
«Інфляцыя як мінімум складзецца паблізу ад мэтавых параметраў. І мы прымем меры для таго, каб яна была яшчэ ніжэйшай».