Былы прэм'ер Аўстраліі распавёў аб тым, як яго штурхнуў Пуцін пасля пытання аб збітым MH17
17.07.2024, 18:41
Тоні Эбат. (Фота: picture-alliance/dpa)
podpis źródła zdjęcia
Падсумаваў ён гэтае так: «шкада, што за гэты час не было зроблена больш для ўзбраення ўкраінцаў».
Падчас 10-й гадавіны крушэння рэйса MH17 авіякампаніі «Malaysia Airlines» у Данецкай вобласці былы прэмʼер Аўстраліі ўзгадаў сустрэчу з Пуціным у кулуарах саміту 2014 года. Падсумаваў ён свае ўспаміны так: «шкада, што за гэты час не было зроблена больш для ўзбраення ўкраінцаў».
Сваякі пасажыраў рэйсу MH17 далучыліся да чыноўнікаў аўстралійскага парламента ў Канберы. Ліпень 2024 года. (Фота: Мік Цікас/AAP Image/AP).)
Сваякі пасажыраў, якія загінулі ў выніку трапляння расейскай ракеты ў самалёт кампаніі «Malaysia Airlines», сустрэліся ў аўстралійскай Канберы з афіцыйнымі асобамі і ўсклалі вянкі да парламента, піша CNN. Трагедыя забрала 298 жыццяў.
Тоні Эбат быў прэмʼер-міністрам Аўстраліі ў 2014 годзе, калі быў збіты пасажырскі Boeing 777. Эбат успомніў сваю сустрэчу з Уладзімірам Пуціным у кулуарах саміту лідараў Форума Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва, які адбыўся ў Пекіне ў 2014.
Тоні Эбат. (Фота: picture-alliance/dpa)
Паводле яго слоў, пасля пытання аб збітым самалёце і ўкраінскім канфлікце Пуцін стаў агрэсіўным. Ён адказаў, што ўсе ўкраінцы былі фашыстамі, што яны самі збілі MH17 і што Украіна не мае права на існаванне.
,,
«Затым, калі мы зноў уваходзілі ў канферэнцыю – і гэта было сапраўды нешта незвычайнае – ён раптам павярнуўся, схапіў мяне за локці і паспрабаваў страсянуць, а затым штурхнуў мяне. І сказаў мне на ангельскай мове, на якой ён выдатна кажа: «Паслухай, ты не карэнны аўстраліец, але я карэнны рускі». І ён адштурхнуў мяне », – успамінае Эбат.
«Я думаю, што ён спрабаваў сказаць мне ў сваёй даволі рэзкай і жорсткай манеры, што як я, грамадзянін грамадства пасяленцаў, магу зразумець кроў, зямлю і містычную прыхільнасць, якую ён адчувае да кожнага сантыметра маці-Расіі», – дадаў Тоні Эбат.