навіны

Эксперт патлумачыў, чаму ўлады не здолелі хутка аднавіць электразабеспячэнне на Гомельшчыне

Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне пасля ўрагану 14 ліпеня. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне пасля ўрагану 14 ліпеня. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Існуюць як аб’ектыўныя, гэтак і суб’ектыўныя фактары.

Эксперт па пытаннях энергетыкі, прафесар ЕГУ Генадзь Рабцаў распавёў у размове з «Белсатам», чаму аднаўленне электразабеспячэння ў пацярпелых ад ураганаў рэгіёнах Беларусі зацягнулася.
Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне пасля ўрагану 14 ліпеня. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Аварыйныя брыгады аднаўляюць электразабеспячэнне пасля ўрагану 14 ліпеня. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
«Пасля аварыі прыкладна содні даюцца камунальнікам або энергетыкам для таго, каб аднавіць падачу электрычнасці ўсім спажыўцам. На жаль, цяпер мы не бачым гэтага, паколькі паўтары сотні населеных пунктаў да гэтага часу застаюцца без электрычнай энергіі. Гэта значыць перапынак у падачы электраэнергіі перавышае содні – гэта ўжо дастаткова вялікая аварыя», – тлумачыць эксперт па пытаннях энергетыкі, прафесар ЕГУ Генадзь Рабцаў.


,,

«Мабыць ці аварыя занадта сур’ёзная, ці проста занадта павольна адрэагавалі на гэтую аварыю. Але выпадкі, калі паселішчы заставаліся без электраэнергіі больш за содні можна пералічыць на пальцах адной рукі», – дадае эксперт.


Рабцаў кажа, што шэраг раёнаў пацярпелі праз тое, што была парушана падача электраэнергіі па высакавольтных лініях.
«Гэта не звычайны электрычны слуп, які мы бачым уздоўж дарог. Гэта вельмі вялікае і значнае збудаванне, яго не так лёгка аднавіць, калі яно ўпала. Я думаю, што калі электрычнасць у тым жа Мазыры адсутнічала так доўга, значыць хутка аднавіць падачу электраэнергіі па высакавольтнай лініі не ўдалося.


,,

Можа быць гэта звязана з тым, што з-за непагадзі дабрацца да гэтай лініі электраперадач было дастаткова складана», – кажа ён.


Рабцаў таксама патлумачыў, чаму ўлады не здолелі адразу вырашыць праблемы з падачай электрычнасці пры дапамозе рэзервовых лініяў. Ён кажа, што рэзервовыя лініі ў Беларусі не заўсёды маюць дастатковую магутнасць – у большасці выпадкаў яны праектаваліся яшчэ ў савецкія часы і разлічаны на іншы ўзровень спажывання.
Паводле Рабцава, у тым, як рэагавалі беларускія энергетыкі, варта ўлічваць як суб’ектыўныя, гэтак і аб’ектыўныя фактары.
Да аб’ектыўных фактараў адносіцца агульны ўзровень спажывання, які ў Беларусі, напрыклад, вышэй, чым у Літве, а таксама якасць абсталявання. Абсталяванне, якое выкарыстоўваюць беларускія энергетыкі, пераважна засталося з часоў СССР і не адпавядае сучасным еўрапейскім стандартам.
Суб’ектыўны фактар выяўляецца ў камандна-адміністратыўных падыходах да арганізацыі працы.
«Калі энергетыкі змушаныя чакаць каманды, якая павінна паступіць з кабінета вышэй паверхам або з іншага гораду, то вядома тэрміны ліквідацыі аварыі будуць большымі. Калі энергетыкі вымушаныя даваць справаздачу за кожны крок, увесь час адцягвацца на даклады наверх, на тое, каб пісаць разнастайныя справаздачы, то, вядома, гэта не спрыяе іх эфектыўнай працы.
Старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступае ў хабе «Новая зямля». Беласток, Польшча. 13 траўня 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
«Гэта здзек». Юрась Губарэвіч пра ўмовы кампенсацыі пацярпелым ад ураганаў навіны


,,

Энергетыкі ў той жа самай Літве маюць значна большую самастойнасць, яны праяўляюць ініцыятыву», – падкрэслівае эксперт.


Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10