навіны

Актыўнасць расейскіх дронаў: рыхтуецца новы напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі?

Вайсковец 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ з антыдронавай зброяй. (Фота: The Media Center Ukraine)
Вайсковец 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ з антыдронавай зброяй. (Фота: The Media Center Ukraine)
podpis źródła zdjęcia

Кіеў аднойчы пакажа сваю незадаволенасць.

Апошнім часам павялічылася колькасць залётаў у Беларусь расейскіх беспілотнікаў, а 16 ліпеня, паводле «Беларускага Гаюна», адзін дрон выбухнуў на тэрыторыі нашай краіны. Беларускі вайсковы эксперт у размове з «Белсатам» не выключыў, што Украіна адкажа Беларусі за дазвол расейскім паветраным цэлям карыстацца нашым небам.
Вайсковец 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ з антыдронавай зброяй. (Фота: The Media Center Ukraine)
Вайсковец 95-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады ЗСУ з антыдронавай зброяй. (Фота: The Media Center Ukraine)
Беспілотнікі, якімі Расея атакавала Украіну, заходзілі ў беларускую паветраную прастору 5, 11, 13 і 16 ліпеня, сцвярджаюць украінскія маніторынгавыя праекты.
Напярэдадні, паводле «Беларускага Гаюна», расейскі дрон заляцеў у Беларусь у кірунку Нароўлі на Гомельшчыне, рушыў у Магілёўскую вобласць – на Бабруйск, Быхаў, Беразіно і далей на Магілёў. У Магілёве пасля гэтага было чуваць сірэны паветранай трывогі. У выніку, як паведамляецца, шагед разбіўся за 55 км ад Бабруйску і за 120 км ад мяжы з Украінай.
Беларускі вайсковы эксперт, які паразмаўляў з «Белсатам» на ўмовах ананімнасці, не ўпэўнены, што гэта быў менавіта дрон-камікадзэ, бо беспілотнікі запускаюць групамі – і ўдарныя БПЛА амаль заўсёды суправаджаюць беспілотнікі-выведнікі:


,,

«Цяпер звычайна група беспілотнікаў камплектуецца з ударных і выведных, якія фіксуюць вынікі працы ўдарных. Таму нельга выключаць, што ў Беларусь заходзяць дроны-выведнікі. Існуе яшчэ версія, што там могуць быць і беларускія беспілотнікі, якія кантралююць дзеянні расейскіх беспілотнікаў на тэрыторыі Украіны».


Аналітык мяркуе, што цяперашнія ўлады Беларусі дазволілі выкарыстоўваць нашую паветраную прастору расейскім беспілотнікам.
«На лініі баявога сутыкнення, у тым ліку ў Харкаўскай вобласці, паветраная прастора, натуральна, сур’ёзна кантралюецца зенітнымі ракетнымі комплексамі, эфектыўнымі супраць беспілотнікаў, а мяжу з Беларуссю ўкраінцы, думаю, не прыкрываюць гэтак жа пільна, і, падобна, расейцы гэтым карыстаюцца», – кажа адмысловец.
Адпаведна, расейскія дроны, залятаючы ў Беларусь, могуць проста хавацца ад украінскай супрацьпаветранай абароны:
«Папросту яны могуць сыходзіць на нашую тэрыторыю найкарацейшым шляхам, туды, дзе больш слаба прыкрыта ўкраінскімі сіламі СПА. Украінцы вымушаныя аддаваць перавагу пэўным адцінкам паветранай прасторы і аслабляюць паветраную мяжу з Беларуссю. Можна чакаць, што і пілатуемая расейская авіяцыя будзе такім чынам пранікаць ва Украіну».
Калі сыходзіць з таго, што насамрэч 16 ліпеня на тэрыторыі Беларусі ўпаў расейскі беспілотнік, то яго магла збіць супрацьпаветраная абарона, мяркуе суразмоўца «Белсату»:


,,

«Імаверна, з нейкіх прычынаў беларуская СПА спрацавала, можа, была пэўная няўзгодненасць. Цяпер на гэтых апаратах няма сігналу «я свой», што мае пілатуемая авіяцыя, таму не выключана, што ўзнікла непаразуменне, і беларуская сістэма СПА, улічваючы асаблівы рэжым аховы паветранай прасторы на паўднёвым кірунку, магла збіць гэты беспілотнік, прыняўшы яго за ўкраінскі».


Калі ж мець на ўвазе версію выведкі, то актыўнасць расейскіх дронаў можа сведчыць аб рыхтаванні да новых атак з тэрыторыі Беларусі, мяркуе вайсковы аналітык:


,,

«Імаверная сітуацыя, калі нашая тэрыторыя можа быць выкарыстаная для пропуску расейскіх беспілотнікаў на тэрыторыю Украіны, пагатоў ідуць размовы, што Расея плануе здзейсніць аперацыі праз Сумскую вобласць, праз Жытомірскую вобласць, таму не выключаю, што расейцы вядуць выведку і кантроль гэтых адцінкаў мяжы. Можа быць, што гэта прыкмета нейкай расейскай аперацыі, якая рыхтуецца».


Агулам, як падсумаваў эксперт, расейская актыўнасць у беларускім небе нічога добрага нашай краіне не дасць:
«Натуральна, пытанне можа быць у захадах у адказ, што і ўкраінцы могуць зрабіць захады супраць нашых комплексаў СПА на мяжы, супраць нашых вайсковых абʼектаў, паказаць сваю незадаволенасць. Гэта могуць быць абстрэлы, палёты ўкраінскіх беспілотнікаў».
Пра іншую небяспеку, што нясуць расейскія дроны, у размове з «Белсатам» расказаў былы афіцэр Узброеных сілаў Беларусі і былы ваяр палка імя Кастуся Каліноўскага, сябра Каардынацыйнай рады Васіль Верамейчык:


,,

«Пры масавым выкарыстанні такога ўзбраення непазбежныя нейкія паломкі і памылкі. Прабачце, нават самалёты падаюць цывільныя. Што ўжо казаць пра масавае выкарыстанне штампованых стандартных дронаў».


Паводле яго, дроны-камікадзэ «Shahed» найперш небяспечныя для цывільнага насельніцтва і буйных інфраструктурных аб’ектаў. Гэта не высокадакладная зброя і да таго ж дрон можа проста не даляцець да цэлі. Пры гэтым БПЛА можа несці да 50 кг выбухоўкі:
Belsat
«Два паверхі складзецца». Да якіх разбурэнняў можа прывесці падзенне шагэду? навіны
«Пры траплянні ў шматпавярховік стандартна складаецца некалькі паверхаў у падʼездзе. А ўлічваючы, што ён не дакладна ляціць у канкрэтную цэль… Гэта сапраўды можа быць небяспечна – школы, садкі… Два паверхі складзецца – і ўсё».
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10