навіны

Беларуса, які прыйшоў у польскае міністэрства са зброяй, вызвалілі

Музыка Ігар Б. падчас акцыі супраць расейскай ядравай зброі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Музыка Ігар Б. падчас акцыі супраць расейскай ядравай зброі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Яму пагражае арышт або штраф.

У Варшаўскай акруговай пракуратуры паведамілі «Белсату», што не знайшлі прыкметаў крымінальнага злачынства ў дзеяннях беларуса, які прыйшоў са зброяй у Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі. У паліцыі, куды справу вярнулі, сказалі нашаму карэспандэнту, што мужчына на волі.
Музыка Ігар Б. падчас акцыі супраць расейскай ядравай зброі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Музыка Ігар Б. падчас акцыі супраць расейскай ядравай зброі ў Беларусі. Варшава, Польшча. 18 чэрвеня 2023 года. (Фота: Таццяна Верамеева / Белсат)
Здарэнне адбылося 16 ліпеня ў цэнтры Варшавы. Паліцыю і пажарную службу выклікала ахова Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, калі ў сумцы наведніка знайшлі «небяспечныя рэчы».
З будынку эвакуявалі 150 асобаў, вуліцу, дзе размешчанае ведамства, перакрылі. Мужчыну затрымалі.
Польскія медыі паведамілі, што падазраваны – грамадзянін Беларусі. У паліцыі карэспандэнту «Белсату» спачатку гэта не пацвердзілі, але сёння з«явілася інфармацыя, што затрыманы – 44-гадовы гарадзенскі музыка Ігар Б. (польскія законы забараняюць публікаваць прозвішчы фігурантаў здарэнняў).
Паліцыя перадала справу Варшаўскай акруговай пракуратуры, і прадстаўнік гэтага ведамства Пётр Скіба паведаміў «Белсату», што прыкметаў крымінальнага злачынства ў дзеяннях беларуса не знайшлі:


,,

«Паводле эксперта, зброя была не агнястрэльнай, а сігнальнай. Іншыя рэчы, што былі ў сумцы, таксама не забароненыя польскім заканадаўствам. Такім чынам, прыкметаў якога-кольвек злачынства няма».


Пры гэтым у пракуратуры прыйшлі да высновы, што мужчыну можна пакараць паводле артыкулу Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях за «увод у зман праваахоўнага органа ілжывай інфармацыяй або з мэтаю прымусіць да непатрэбных дзеянняў». За гэта фігуранту пагражае арышт або абмежаванне волі (тэрмін у кодэксе не пазначаны) ці 1500 злотых штрафу (каля 1200 рублёў у пераліку). Цяпер лёс мужчыны вызначыць паліцыя.
«Да справы паставіліся сур’ёзна, улічваючы сітуацыю і геапалітычныя акалічнасці, улічваючы, што асоба з«явілася ў грамадскім месцы ў міністэрстве з такімі дзіўнымі рэчамі, якія ён не мусіў браць з сабою на сустрэчу, што была прызначаная», – сказаў Скіба.
Прэс-сакратар паліцэйскай камендатуры варшаўскага раёну Сьрудмесьце Якуб Пацыняк паведаміў «Белсату», што беларус ужо на волі:
Затрыманы ў Варшаве Ігар Б. (Крыніца: mostmedia.io)
Затрыманы ў Варшаве мужчына са зброяй – вядомы гарадзенскі музыка Ігар Б. навіны


,,

«Яго вызвалілі з-пад варты. У выніку допыту яго і сведкаў не было выяўлена крымінальнага следу. Правяранне трывае, разглядаецца пытанне прыцягнення мужчыны да адміністратыўнай адказнасці».


Дар’я Форман, Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10