навіны

«Гэта здзек». Юрась Губарэвіч пра ўмовы кампенсацыі пацярпелым ад ураганаў

Старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступае ў хабе «Новая зямля». Беласток, Польшча. 13 траўня 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступае ў хабе «Новая зямля». Беласток, Польшча. 13 траўня 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Палітык пракаментаваў «Белсату» рэакцыю ўладаў на катастрафічныя наступствы ўраганаў.

Намеснік прадстаўніка ў пытанні транзіту ўлады ў Абʼяднаным пераходным кабінеце, старшыня Руху «За свабоду!» і былы намеснік старшыні гарсавету Белаазёрску Юрась Губарэвіч пракаментаваў у інтэрвʼю «Белсату» рэакцыю ўладаў на катастрафічныя наступствы ўраганаў, што абрынуліся на Беларусь на выходных.
Старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступае ў хабе «Новая зямля». Беласток, Польшча. 13 траўня 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Старшыня руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступае ў хабе «Новая зямля». Беласток, Польшча. 13 траўня 2024 года. (Фота: Мілана Харытонава / Белсат)
Кажучы пра рэакцыю дзяржаўных службаў на непагадзь, Юрась Губарэвіч падкрэсліў, што праца па ліквідацыі наступстваў стыхіі павінна быць комплекснай. Гэта задача не толькі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, але і энергетыкаў, якія павінны аднавіць энергазабеспячэнне ў пацярпелых раёнах.


,,

«Вельмі шмат залежыць ад энергетыкаў. Перабоі з пастаўкай вады – гэта таксама праз тое, што няма электрычнасці, бо не працуюць помпавыя і ачышчальныя станцыі. Перадусім электрычнасць наладзіць. Тут сілаў у беларускіх энергетыкаў яўна недастаткова», – канстатуе ён.


Губарэвіч тлумачыць, што існуе вялізарная праблема з тым, што Беларусь пазбавілася дамоваў з суседзямі пра ўзаемнае энергазабеспячэнне. Гэтыя дамовы завязаныя на продаж энергетыкі, але таксама адпаведныя лініі выкарыстоўваюцца для падстрахоўкі ў надзвычайных сітуацыях.
«У Мазыры наступіў лакальных блэкаўт, калі магутнасці мясцовай генеруючай станцыі былі абнулены. І каб яе запусціць патрэбна была вонкавая падсілкоўванне, бо самі па сабе генератары не запрацуюць… Гэта немагчыма зрабіць без адладжанай сістэмы электрычнага забеспячэння, у якім удзельнічалі нашыя суседзі, у прыватнасці Украіна. А паколькі з ёй дамова разарваная і не толькі на паперы, але і чыста фізічна гэтыя лініі проста адключаны, то Мазыр такі доўгі час заставаўся без энергазабеспячэння», – сцярджае ён.
Напярэдадні Міністэрства працы паведаміла, што частка беларусаў, што пацярпелі ад ураганаў, могуць звярнуцца па аднаразовую дапамогу ад дзяржавы. Абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго чальца сям’і не большы за 628,10 рубля. Гэтыя ўмовы Губарэвіч лічыць недарэчнымі.


,,

«Можна сказаць, што гэта здзек з людзей, – кажа палітык, – У падобных сітуацыях урады розных краінаў, нават самых бедных, знаходзяць магчымасць дапамагчы ўсім без выключэння людзям. Тут няма розніцы, які ўзровень даходаў. Пацярпець людзі могуць таксама па-рознаму: у кагосьці зламала адно дрэва ў двары, а ў іншага разбіла гэтым дрэвам дарагі аўтамабіль або разваліла палову дома.


Наступствы трэба разлічваць сыходзячы з кожнай канкрэтнай сітуацыі, а не мераць усіх пад адзін грэбень, выдзяляючы тут нейкія багатыя і бедныя гатункі насельніцтва. Бо тым самым улады ўжываюць сацыяльную няроўнасць, з якой яны нібыта на словах змагаюцца».
Губарэвіч крытычна ставіцца да заяваў уладаў аб поўнай ліквідацыі наступстваў стыхіі.
«Чыноўнікам пераду ўсім трэба рапартаваць наверх. Іх мала хвалююць праблемы жыхароў, бо яны не залежаць ад гэтых жыхароў, яны імі не абіраюцца. Таму калі нешта не так і да гэтага часу не ліквідаваны, то, на меркаванне мясцовых чыноўнікаў, людзі могуць і пацярпець. А вось начальства можа надаць па «шапцы».


,,

Таму публічна рапартуючы, што ўсе наступствы ліквідаваныя, можна дапускаць, што шмат што застаецца не вырашаным. Тут хутчэй трэба верыць людзям, а не чыноўнікам», – падкрэслівае ён.


Нагадаем, некалькі рэгіёнаў Беларусі моцна пацярпелі ад ураганаў, якія абрынуліся на краіну 13 – 14 ліпеня. Шасцёра чалавек загінулі. Шмат населеных пунктаў засталіся без электрычнасці і водазабеспячэння. У Мазыры, які пацярпеў наймацней, святла не было амаль на тры дні.
Глеб Нержын belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10