У беларусаў з’явілася свая краўдфандынгавая платформа. Каго там можна падтрымаць?
17.07.2024, 14:52
У беларусаў з’явілася новая краўдфандынгавая платформа «Gronka», дзе можна падтрымаць цікавыя праекты.
podpis źródła zdjęcia
Пачала працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka», дзе можна падтрымаць цікавыя праекты ад беларусаў.
Сёння, 17 ліпеня, пачала сваю працу новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka», дзе можна падтрымаць цікавыя праекты ад беларусаў.
У беларусаў з’явілася новая краўдфандынгавая платформа «Gronka», дзе можна падтрымаць цікавыя праекты.
– Мы – ананімныя энтузіясты і тэхнічная каманда Паўла Лібера, аб’яднаныя любоўю да творчасці і інавацый. Мы назвалі платформу «Gronka», таму што хочам, каб у нашым садзе раслі прыгожыя дрэвы з сакавітымі ягадамі-праектамі, звязанымі адзінай мэтай – рабіць Беларусь. Таленавітую, актыўную і самастойную. Вось так – ягада да ягады – гэтыя гронкі і ствараюць нашую будучыню, у якой ёсць яскравыя аўтары і таленавітыя музыканты, якасная адукацыя і модныя брэнды, тэхналагічныя бізнесы і цікавыя гульні, – кажуць стваральнікі платформы. – Для нас важна было стварыць прастору, дзе беларусы і беларускі змогуць апублікаваць сваю ідэю і знайсці пад яе фінансаванне. Без пасрэднікаў, складаных заявак і незразумелых крытэраў. Толькі аўтар і яго аўдыторыя! Хочам, каб чалавек сам вырашаў, каго ён хоча падтрымаць.
Тут ужо можна падтрымаць выданне сусветнай класікі «Граф Монтэ-Крыста» ад выдавецтва «Янушкевіч», праект 3D-мадэляў гістарычных помнікаў у дапоўненай рэальнасці, зборнік беларускіх калыханак ад «Этна-Традыцыі», падкаст «Праз космас», новую кнігу апавяданняў Аляксандра Чарнухі і іншыя цікавыя праекты.
Gronka не спаганяе камісіі з крэатараў і іх спонсараў, але невялікую камісію (3-5%) забірае плацежны сэрвіс Stripe, праз які працуе платформа. Таксама праект не збірае асабістую інфармацыю спонсараў – толькі адрас электроннай пошты, які пасля перадаецца крэатару ў выпадку, калі чалавек хоча атрымаць сваю ўзнагароду. Сам крэатар праходзіць верыфікацыю праз «Stripe», і яго персанальныя дадзеныя таксама не збіраюцца платформай Gronka.
«Кожны з ужо апублікаваных праектаў прадугледжвае бонусы для спонсараў. Напрыклад, падтрымаўшы пераклад «Графа Монтэ-Крыста» вы можаце атрымаць салідную зніжку на кнігі выдавецтва «Янушкевіч». А калі станеце спонсарам падкасту «Праз космас», то зможаце паслухаць эксклюзіўны эпізод, – распавядаюць стваральнікі «Gronka». – Такія бонусы ёсць у кожным праекце, і мы будзем радыя, калі людзі зацікавяцца прапановамі і стануць часткай нашай беларускай гронкі».