навіны

Літва забараніла ўезд легкавым аўтам, якія зарэгістраваныя ў Беларусі

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Мінэканомікі Літвы зрабіла невялікае выключэнне: да 16 жніўня можна будзе заехаць у краіну.

З 18 ліпеня аўтамабілі з беларускімі нумарамі не будуць дапускацца ў Літву. А тыя аўты, што ўжо ў Літве, павінны будуць выехаць або перарэгістравацца цягам шасці месяцаў. Але абмежаванні маюць адтэрмінаванне. Пра гэта паведамляе мытня Літвы.
Архіўнае фота. Чарга аўтамабіляў на памежным пераходзе «Лаворышкес» на літоўска-беларускай мяжы. 19 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Архіўнае фота. Чарга аўтамабіляў на памежным пераходзе «Лаворышкес» на літоўска-беларускай мяжы. 19 верасня 2022 года. (Фота: Белсат)
Забарона на ўезд у ЕЗ распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства ўладальніка або кіроўцы. Але Мінэканомікі Літвы зрабіла невялікае выключэнне: да 16 жніўня можна будзе заехаць у Літву на аўце, калі за стырном будзе ўладальнік аўтамабіля – беларус, у якога ёсць віза або від на жыхарства ў краіне ЕЗ. Пры гэтым аўтамабіль не павінен прызначацца на продаж.


,,

«Выключэнне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, што належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца з камерцыйнаю мэтаю», – паведамляе мытня Літвы.


Легкавыя аўтамабілі з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, што цяпер застаюцца ў ЕЗ, улучна з Літвою, павінны пакінуць тэрыторыю ЕЗ да 18 студзеня 2025 года (уключна), гаворыцца ў паведамленні мытні.


,,

«Да гэтай даты аўтамабілі з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі могуць заставацца на тэрыторыі Літвы, а таксама могуць быць увезеныя і зарэгістраваныя ў Літве», – працягвае літоўская мытня.


Пасля 18 студзеня 2025 года аўтамабілям, зарэгістраваным у Беларусі, будзе забаронена заставацца на тэрыторыі Літвы. Калі машына беларуса застанецца ў Літве, то пакараць уладальніка могуць як штрафам, так і канфіскацыяй аўтамабіля.
Забарона не распаўсюджваецца на дыпламатычныя аўтамабілі, калі аўта неабходнае для функцыянавання дыпламатычнага і консульскага прадстаўніцтва або міжнароднай арганізацыі або прызначанае для асабістага выкарыстання дыпламатычнымі работнікамі і іхнымі найбліжэйшымі сваякамі.
Раней абмежаванні ўвялі Латвія і Польшча. З 16 ліпеня Латвія зусім не прапускае аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, праз латышска-беларускія і латышска-расейскія пункты пропуску. На легкавым аўце з беларускімі нумарамі можна будзе вярнуцца ў Беларусь праз Латвію, калі машына не задэклараваная як тавар. Латышская мытня папярэдзіла, што, калі хтосьці ўсё ж паедзе ў Латвію ў абыход парушэнняў і адмовіцца вярнуцца ў Беларусь або Расею, то аўта можа быць канфіскаванае.
Польшча ўзмацніла жорсткасць правілаў праезду для легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, з 9 ліпеня. Цяпер перасекчы беларуска-польскую мяжу на легкавіку можна толькі пры прысутнасці ў ім уладальніка. З даверанасцю так зрабіць нельга.
Латышская мяжа. (Крыніца: vid.gov.lv)

Латвія перастане пускаць легкавыя машыны, зарэгістраваныя ў Беларусі, з 16 ліпеня

навіны
Краіны ўвялі абмежаванні ў рамках 8-га пакету санкцыяў супраць Беларусі ад 29 ліпеня 2024 года. Згодна з імі, забараняецца імпарт з Беларусі тавараў, якія дазваляюць рэжыму атрымліваць розныя крыніцы даходу, што спрыяе ўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сярод гэтых тавараў у тым ліку аўтамабілі.
Арсен Рудэнка belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10