навіны

У МУС Польшчы думаюць, што ў нядаўніх буйных пажарах у краіне замешаная «замежная агентура»

Пажар у гандлёвым цэнтры на Марывільскай 44 у Варшаве. 12 траўня 2024 г. (Фота: PSP)
Пажар у гандлёвым цэнтры на Марывільскай 44 у Варшаве. 12 траўня 2024 г. (Фота: PSP)
podpis źródła zdjęcia

За падпалы арыштаваныя больш за 10 чалавек, у тым ліку беларусы.

Міністр унутраных справаў і адміністравання, каардынатар спецслужбаў Польшчы Томаш Семоняк апавёў у эфіры TVN24, што ў кожным буйным пажары на тэрыторыі краіны цяпер шукаюць след замежных агентаў.
Пажар у гандлёвым цэнтры на Марывільскай 44 у Варшаве. 12 траўня 2024 г. (Фота: PSP)
Пажар у гандлёвым цэнтры на Марывільскай 44 у Варшаве. 12 траўня 2024 г. (Фота: PSP)


,,

«Досвед апошніх месяцаў паказвае, пачынаючы з першай спробы падпалу будаўнічага складу ў Вроцлаве, што ў кожнай сітуацыі трэба прымаць пад увагу дзеянні замежнай агентуры, якая замаўляе ў такіх «аднаразовых» агентаў за невялікія грошы з аматарскім інструментам падпалы розных аб’ектаў», – сказаў Семоняк.


Паводле міністра, цяпер падчас расследавання кожнага буйнога пажару польскія службы карыстаюцца інфармацыяй ад калегаў з іншых краінаў:


,,

«Выклік сур’ёзны, бо гаворка не пра яўных варожых агентаў, а пра нанятых за пару тысяч еўраў асобаў, якія не заўсёды разумеюць, у чым бяруць удзел».


Belsat
Ці з ведама Лукашэнкі дзейнічаюць падпальшчыкі ў Польшчы? Каментар навіны
У справах падпалаў цяпер арыштаваныя больш за дзесяць чалавек. Сярод іх ёсць беларусы. Паводле падазрэння ў здзяйсненні дыверсіі затрымалі Андрэя Белага, які, згодна са звесткамі «BYPOL», з 2010 года служыў міліцыянтам патрульна-паставой службы ў Баранавічах. У 2014-м яго звольнілі за парушэнне ўмоваў кантракту.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10