навіны

«Гэта будзе рэвалюцыя ў краіне». Лукашэнка загадаў правесці рэвізію заканадаўчых актаў

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Зрабіць гэта нібыта трэба, каб зліквідаваць супярэчнасці ў прававым рэгуляванні і выявіць падзаконныя акты, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам прэзідэнта.

Зрабіць гэта нібыта трэба, каб зліквідаваць супярэчнасці ў прававым рэгуляванні і выявіць падзаконныя акты, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ўказам прэзідэнта.
Аляксандр Лукашэнка на другім дні «Усебеларускага сходу». (Скрыншот: БелТА / Youtube)
Аляксандр Лукашэнка на другім дні «Усебеларускага сходу». (Скрыншот: БелТА / Youtube)
Лукашэнка заўважыў нестыкоўкі ў законах і прызнаў, што некаторыя з іх нават складана зразумець.


,,

«Катастрофа! Некаторыя з іх цяжкачытэльныя і ўспрымальныя, перагружаныя. Шмат якія нормы паўтараюцца, у акты ўносяцца множныя карэкціроўкі», – абураўся 18 ліпеня Лукашэнка на сустрэчы з суддзямі Канстытуцыйнага Суда.


Паводле БелТА, саманазваны прэзідэнт засяродзіў увагу на тым, што цяпер у Беларусі дзейнымі лічацца аж 175 тысяч актаў. Пры ўнясенні істотных зменаў ён прапанаваў выдаваць іх зноўку ў абноўленым, актуальным варыянце, і гэта нібыта дазволіць істотна палегчыць працу з дакументам.
Для развязання гэтых праблем Лукашэнка загадаў правесці рэвізію заканадаўства:


,,

«Нам трэба гэта ўсё пераварушыць. Трэба прыбраць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што трэба. Трэба правесці гэтую рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне».


Надзея Вольная / belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10