Томаш Шмыт паказвае сваё пасведчанне суддзі падчас прэс-канферэнцыі, на якой ён папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. (Фота: БелТА)
podpis źródła zdjęcia
Сабралі найбольш яскравыя выпадкі ўцёкаў замежнікаў.
У траўні 2024 года палітычнага прытулку ў Беларусі папрасіў польскі суддзя Томаш Шмыт, якога беларуская прапаганда хуценька ўзяла на ўзбраенне, каб паказаць, што не толькі з Беларусі ўцякаюць юрысты, медыкі, айцішнікі і чыноўнікі высокага рангу, але і з Захаду ў сінявокую цягнецца чарада ахвочых акунуцца ў стабільнасць. Такога «падарунку», як Шмыт, прапаганда чакала даўно, тым не менш польскі суддзя – далёка не адзіны, хто перабег у Беларусь у апошнія гады. Сабралі найбольш яскравыя выпадкі ўцёкаў замежнікаў.
Томаш Шмыт паказвае сваё пасведчанне суддзі падчас прэс-канферэнцыі, на якой ён папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. (Фота: БелТА)
Пасля 2020 года, калі рэжым у Беларусі распачаў жорсткія рэпрэсіі супраць уласнага народу, шматлікія беларусы пацягнуліся за межы краіны. Цягам чатырох гадоў Беларусь пакінулі, паводле розных ацэнак, сотні тысячаў людзей. Паводле сацыёлага Генадзя Коршунава, узімку 2024-га гаворка вялася найменей пра 220 тысячаў грамадзянаў Беларусі, якія з’ехалі ў заходнім кірунку.
На тэндэнцыю да ад’езду беларусаў з краіны дзяржава адрэагавала бязвізавым рэжымам для замежнікаў: для літоўцаў і латышоў ён пачаў дзеяць 15 красавіка 2022 года, для палякаў – 1 ліпеня 2022 года. Акрамя таго ўлады пастанавілі спрасціць і паскорыць наданне замежнікам грамадзянства. Станам на 19 кастрычніка 2023 года беларускі пашпарт атрымалі 6814 грамадзянаў Украіны. Акрамя іх, грамадзянамі Беларусі за два гады зрабіліся яшчэ 2990 асобаў з іншых краінаў.
У той жа час на фоне масавага ад’езду беларусаў з краіны прыезд некаторых гасцей з Захаду станавіўся інфанагодай для беларускай прапаганды. Дык хто ж усе гэтыя людзі, якіх бяруць на ўзбраенне прапагандысцкія СМІ?
Трэба сказаць, Беларусь і да 2020 года, маючы славу «апошняй дыктатуры Еўропы», прымала ўцекачоў з іншых краінаў. Ды не простых, а з пэўным палітычным душком. Часам гэта давала нагоду гаварыць пра ператварэнне нашай краіны ў своеасаблівую Тартугу, дзе збіраюцца людзі, якія апынуліся ў сваіх краінах па-за законам.
Напрыклад, у 2010 годзе была арганізаваная цэлая спецаперацыя для эвакуацыі былога лідара Кыргызстану Курманбека Бакіева, які пасля расстрэлу пратэстоўцаў быў вымушаны ўцякаць са сваёй краіны. Аляксандр Лукашэнка даў прытулак не толькі былому кіраўніку «брацкага Кыргызстану», але і шматлікім сваякам Бакіева і іхным каханкам. Некаторым з іх, уключна з самім Бакіевым, выдалі некалькі беларускіх пашпартоў на розныя імёны, што дазволіла ім хавацца ад Інтэрполу і міжнароднага вышуку, свабодна вандраваць па свеце і весці шматмільённы бізнес.
Аляксандр Лукашэнка не хаваў, што прытуліў у сябе Курманбека Бакіева, і нават правёў з ім прэс-канферэнцыю ў штаб-кватэры СНД 21 красавіка 2010 года. (Фота: kloop.kg)
Знайшлі прытулак у Беларусі і сілавікі з украінскага спецпадраздзялення «Беркут», якія бралі актыўны ўдзел у жорсткім разгоне пратэстаў падчас Майдану ва Украіне ў 2013–2014 гадах. Шмат хто з іх пазней уцёк у анексаваны Крым, частка – у Расею, але мінімум пяцёра «беркутаўцаў» апынуліся ў Беларусі. Больш за тое, у нашай краіне яны працягнулі «справу свайго жыцця» і ў складзе беларускіх спецпадраздзяленняў спрычыніліся ўжо да разгону пратэстаў у Беларусі ў 2020-м.
Але на гэтых выпадках прапаганда асабліва не піярылася. Іншая рэч, калі ў яе з’яўляліся задачы «падсвяціць» той ці іншы мэсідж. Тады ўжо патрэбныя персанажы браліся ў абарот і выкарыстоўваліся напоўніцу. Як, напрыклад, польскі жаўнер Эміль Чэчка.
Эміль Чэчка з’явіўся ў патрэбным месцы ў патрэбны час. І калі б такога персанажа не было, то яго варта было б выдумаць, бо Менску пазарэз неабходна было нейкае тлумачэнне таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы. Нагадаем, што пачынаючы з вясны 2021 года на заходніх межах Беларусі пачаў імкліва развівацца міграцыйны крызіс, які ўвосень таго года ўжо дасягнуў неймавернага маштабу.
І вось на гэтай хвалі 16 снежня 2021 года ў прапагандысцкай прэсе з’яўляецца паведамленне пра ўцёкі ў Беларусь вайскоўца 16-й Паморскай механізаванай дывізіі Узброеных сілаў Польшчы Эміля Чэчкі – нібыта праз ягоную нязгоду з палітыкай Польшчы ў дачыненні мігрантаў. У сябе на радзіме гэты малады чалавек абвінавачваецца ў дэзерцірстве, у псіхалагічным і фізічным гвалце над уласнай маці, бяспраўным кіраванні аўтам. Сталася вядома таксама, што ён лячыўся ад алкагольнай залежнасці.
Эміль Чэчка дае інтэрв’ю беларускім прапагандыстам. (Крыніца: polskieradio.pl)
Затое ў Беларусі ён імгненна становіцца героем, бо агучвае так патрэбныя беларускай прапагандзе «факты» пра забойства мігрантаў на польскай мяжы. Больш за тое, ён спакойна прызнаецца на відэакамеру, што, маўляў, штодня разам з сябрам расстрэльваў прыблізна 20 мігрантаў. Агулам жа Чэчка заявіў пра імаверную колькасць забітых мігрантаў – ад 200 да 700 чалавек, але ўсе гэтыя факты засталіся бяздоказнымі. І галоўнае – пасля такіх «прызнанняў» ўлады Беларусі не ўзялі хлопца пад варту, а наадварот, працягнулі рабіць з яго зорку беларускіх тэлеканалаў.
Праўда, зорны час Эміля быў нядоўгім: ужо ў сакавіку 2023 года яго знайшлі павешаным у «месцы пражывання ў Менску». У выніку пра тое, што здарылася, мы так нічога і не даведаліся, хаця прапаганда спрабавала трубіць пра «гвалтоўны характар смерці». Аднак праз некаторы час усе пра гэта забылі, як і не асабліва ўспаміналі факты, якія паведаміў малады чалавек. На памяць засталася толькі вуліца ў Горадні, на якой месціцца Генеральнае консульства Польшчы. Цяпер гэты праезд носіць імя польскага дэзерціра Эміля Чэчкі.
Эван Ньюмэн – гэта такі тыпаж амерыканскага «беглага», своеасаблівы адказ беларускага рэжыму на вялікую колькасць беларусаў, якія пачалі пакідаць межы ўласнай краіны, баючыся пераследу за ўдзел у пратэстах. І вось раптам у верасні 2021 года ў Беларусь нелегальна перабіраецца амерыканец, якога на радзіме абвінавачваюць у 14 злачынствах, здзейсненых падчас штурму Капітолію ў студзені 2021 года, сярод якіх напад і супраціў паліцыянтам.
Амерыканец Эван Ньюмэн, які быў удзельнікам штурму амерыканскага Капітолію. (Фота: БелТА)
Ужо ў сакавіку 2022 года Ньюмэн атрымлівае палітычны прытулак у Беларусі і актыўна раздае прапагандыстам інтэрв’ю пра «падвойныя стандарты», што пануюць у ЗША, ды пра «камфорт і спакой» у Беларусі. У траўні 2024-га станецца вядома, што Ньюмэн не толькі не з’ехаў з Беларусі, але і збіраецца адчыніць рэстаран амерыканскай кухні ў Берасці. Паводле прапагандыстаў, вяртацца ў ЗША ён пакуль не плануе і «ўсё часцей задумваецца аб атрыманні беларускага пашпарта».
Адносна свежы персанаж – «былая кандыдатка ў дэпутаты Еўрапарламенту», грамадзянка Латвіі Вольга Чарняўская, якая з’явілася на беларускіх тэлеэкранах у чэрвені 2024 года. Паводле ейных прызнанняў, у Латвіі ёй пагражае турма. Гэта, маўляў, і было прычынай ад’езду. Як высветлілася, у жанчыны сапраўды шмат праблемаў з законам, але яны не звязаныя з палітыкай.
Вольга Чарняўская – расейка з нацыянальнасці, ёй 41 год, у яе двое дзяцей. Яна называе сябе блогеркай і грамадскай дзяячкай, спецыялісткай у картах Таро. Восем гадоў Чарняўская жыла ў ЗША, пасля крыху ў Мексіцы і Ірландыі. Менавіта ў Штатах у яе ўзніклі праблемы з законам: у віну ставіўся хатні гвалт і парушэнне міграцыйнага заканадаўства.
Грамадзянка Латвіі Вольга Чарняўская. (Фота: БелТА)
Чарняўская сапраўды балатавалася ў Еўрапарламент ад латышкай папулісцкай партыі «Аб’яднанне младалатышоў», бо жанчыну пераканалі, што для гэтага не трэба валодаць адмысловай кваліфікацыяй і палітычным досведам. А ў самой Чарняўскай напярэдадні якраз скончыліся грошы – вось Сусвет, як яна прызналася, і даў ёй знак, што трэба прыняць запрашэнне партыі. У Еўрапарламент яна не прайшла.
Што да пераследу ў Латвіі, то ў сваіх сацыяльных сетках Чарняўская нецэнзурна выказвалася на адрас латышскіх уладаў, а таксама займалася прасоўваннем расейскай прапаганды.
Цяпер Вольга Чарняўская – адзін з любімых персанажаў беларускіх прапагандысцкіх медыяў. Ім яна расказвае пра тое, як латышскія ўлады хацелі, каб яна «наогул спыніла сваю дзейнасць», і нават папярэдзілі яе, што калі яна «прамахнецца», то будзе сядзець. А ў Латвіі, маўляў, «у турме нават некаторыя людзі паміраюць, некаторыя там прападаюць без вестак, і ніхто не ведае, дзе чалавек дакладна знаходзіцца» (Чарняўская быццам бы цытуе беларускія незалежныя медыі адносна турмаў у Беларусі).
Напрыканцы 2022 года з Літвы ў Беларусь уцёк Эдзікас Ягялавічус – паплечнік асуджанага ў Літве за рыхтаванне да шпіянажу на карысць Расеі Альгірдаса Палецкіса з Міжнароднага форуму добрасуседства. Паводле літоўскага суда, што пастанавіў ліквідаваць арганізацыю, Форум дзеяў насуперак інтарэсам Літвы і публікаваў ілжывую інфармацыю пра незаконнасць вынікаў выбараў у Літве.
Эдзікас Ягялавічус. (Фота: БелТА)
Прадстаўнікі Міжнароднага форуму добрасуседства здзейснілі паездку ў Расею, дзе выступалі ў Грамадскай палаце Расеі, Дзярждуме і праграме прапагандыста Уладзіміра Салаўёва. Сам жа Ягялавічус паспеў з’ездзіць у прэс-тур на Данбас, пасля чаго і пастанавіў не вяртацца на радзіму.
У Беларусі ён раздае інтэрв’ю пра тое, як лёгка «раздавіць» чалавека ў Літве, а таксама працягвае сваю справу, зарэгістраваўшы Міжнародны форум добрасуседства ўжо ў Менску.
1 ліпеня менскае «Дынама» дамовілася пра падпісанне кантракту з канадскім хакеістам Дыланам Дубэ. І на першы погляд гэта добрая навіна для беларускага спорту, бо 26-гадовы хакеіст, які правёў у НХЛ 236 матчаў і зрабіўся ў 2017 годзе срэбным прызёрам, а ў 2018-м – чэмпіёнам свету, мог бы істотна палепшыць шанцы беларускай каманды на перамогу.
Але цалкам можа быць, што гэты кантракт зробіцца для Дубэ магчымасцю пазбегчы адказнасці за пэўныя праблемы з законам у сябе на радзіме. Рэч у тым, што яго і яшчэ чатырох былых хакеістаў абвінавачваюць у сексуальным гвалце.
Справа павінна вярнуцца ў суд 13 жніўня. У «Дынама» адзначылі, што ў курсе сітуацыі з абвінавачаннем супраць Дубэ, а сам хакеіст «не хаваецца ад уладаў і бярэ ўдзел у слуханнях у межах справы». Але ёсць вялікія шанцы, што пастанова суда паўплывае на тое, ці будзе кар’ера канадца будавацца ў Беларусі.
Адныя з найбольш любімых персанажаў беларускіх прапагандыстаў – гэта сем’і, якія прыбываюць у нашую краіну з Захаду. Акурат яны становяцца «народнымі» персанажамі, якія на ўласным прыкладзе даказваюць, што Беларусь – рай на зямлі.
Так, сям’я Буруновых пераехала ў Беларусь разам з чатырма дзецьмі, бо іх не задавальняла прапаганда ЛГБТ «і іншых сексуальных свабодаў» у Літве, а ў Беларусі, дзе «захоўваюцца традыцыйныя сямейныя каштоўнасці», яны бачаць будучыню сваіх дзяцей. Каб перавезці 12 тонаў рэчаў праз мяжу і не плаціць вялікага мыта, яны нават пісалі прашэнне на імя Лукашэнкі. І пытанне развязалася на іхную карысць, а для запісу прапагандысцкага рэпартажу сям’ю нават наведала старшыня Саюзу жанчын Вольга Шпілеўская.
Сям’я Буруновых, якая перабралася з Літвы ў Беларусь. (Фота: sb.by)
Украінска-нямецкая сям’я Шнайдэраў таксама пераехала ў Беларусь, бо «ў выніку прапаганды ЛГБТ было складана расціць дзіця, грунтуючыся на традыцыйных каштоўнасцях». А ў рэпартажы для Беларускага тэлебачання Патрык Шнайдэр расказвае пра тое, што нямецкія медыі прэзентуюць Беларусь у кепскім святле. «Мы прыехалі па свабоду, – кажа Ганна Шнайдэр. – Як бы ў Еўропе ні гаварылі, якая дыктатура Беларусь, не пагаджуся. Для мяне Нямеччына і Аўстрыя нашмат «дыктатурнейшыя» былі».
Агулам жа, адзначаюць журналісты «Зеркала», з аналізу прапагандысцкіх матэрыялаў у СМІ вынікае, што ў Беларусь з Еўразвязу пераязджаюць у асноўным прарасейскія актывісты, а таксама людзі з выразным падтрыманнем вайны Расеі ва Украіне, прыхільнікі СССР, ковід-дысідэнты і людзі, незадаволеныя мігрантамі ў Еўропе. У інтэрв’ю для прапагандысцкіх медыяў яны ўвесь час гавораць пра «традыцыйныя каштоўнасці» ў супрацьвагу нібыта прапагандзе ЛГБТ на Захадзе і хваляць Лукашэнку.
Але найбольшым уловам для беларускай прапаганды быў польскі суддзя Томаш Шмыт. 6 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску ён заявіў, што просіць палітычнага прытулку ў Беларусі, бо ў Польшчы яго пераследуюць з палітычных матываў.
У Польшчы Шмыт быў суддзём, які меў доступ да справаў, дзе фігуруюць прадстаўнікі спецслужбаў. Адразу пасля ягонай заявы ў беларускіх прапагандысцкіх медыях пачаўся цэлы шквал матэрыялаў з удзелам Шмыта. У выніку Польшча прызнала, што суддзя такім чынам наносіць шкоду польскай дзяржаве і ўдзельнічае ў гібрыднай вайне супраць яе.
Польскі суддзя Томаш Шмыт, які папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. 6 траўня 2024 года. Менск, Беларусь. (Фота: БелТА)
Ад імя Томаша Шмыта ў Беларусі быў створаны тэлеграм-канал, у якім на сённяшні дзень 3,5 тысячы падпісчыкаў. Матэрыялы, што публікуюцца ў ім, часцяком мала адрозніваюцца ад допісаў у прапагандысцкіх «Жёлтых сливах», а на думку журналістаў, нават польскамоўныя тэксты часта ўтрымліваюць грубыя памылкі, што сведчыць аб тым, што гэтыя тэксты выпускае не сам Шмыт, а прыстаўленыя да яго асобы.
Што да самога Шмыта, то ён робіць кар’еру ў беларускіх праўладных медыях: ён зрабіўся супрацоўнікам дзяржаўнай інфармацыйнай кампаніі БелТА, дзе збіраецца браць інтэрв’ю ў запрошаных гасцей.
З моманту ўцёкаў Шмыта прайшло два месяцы, таму прапаганда яшчэ перыядычна звяртаецца да ягонага вобразу. Але ўжо бачна, што цікавасць да ягонай персоны, як некалі і да Эміля Чэчкі, пачынае падаць. Які фінал будзе ў гэтай гісторыі – пытанне адкрытае…
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* and other Trusted TVP Partners, for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.