навіны

На падземнай паркоўцы ў Менску пад вадой апынулася 14 машын

Падземны паркінг у Менску, які затапіла з-за моцнай залевы. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
Падземны паркінг у Менску, які затапіла з-за моцнай залевы. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Гэта наступствы залевы, яквя абрынулася на горад.

Падземны паркінг у Менску па вуліцы Якуба Коласа затапіла з-за моцнай залевы. Пад вадой апынуліся 14 машын. Пра гэта паведамляе МНС.
Падземны паркінг у Менску, які затапіла з-за моцнай залевы. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
Падземны паркінг у Менску, які затапіла з-за моцнай залевы. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
Ратавальнікам давялося адкачваць ваду.
Ратавальнікі адкачваюць ваду з паркінгу. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
Ратавальнікі адкачваюць ваду з паркінгу. (Крыніца: МЧС Беларуси / Telegram)
З-за моцных дажджоў 18 ліпеня ў Менску апынуліся падтопленыя вуліцы і двары, а таксама парушаны рух ў многіх кропках гораду.
На Якуба Коласа, дзе затапіла паркінг, таксама на некалькі гадзін апынуліся заблакаваныя пасажыры трамваяў. Транспарт проста стаіць у вадзе, а кіроўцы не могуць адчыніць дзверы.
У сетцы таксама з’явіліся кадры з машынамі, якія практычна цалкам накрыла вадой, таксама складаная сітуацыя ў раёне «Парку Чалюскінцаў». Затапіла і Камароўку – прадаўцам давялося пакінуць працоўныя месцы, каб падняцца ўверх у крытым павільёне.
Залева ва Уруччы. (Фота: minsknews_by / Telegram)
У Менску праз залеву людзей заблакавала ў трамваях: яны не могуць выйсці ўжо 2 гадзіны навіны
МНС паведамляе, што да 15:40 па 43 кропках падтаплення рух адноўлены.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10