навіны

Без святла застаюцца 307 паселішчаў: улады абяцаюць развязаць праблему да раніцы

Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко 18 ліпеня выступіў са спецыяльным зваротам.

Улады дасюль не могуць справіцца з наступствамі ўраганаў, якія абрынуліся на Беларусь 13–14 ліпеня. Аляксандр Лукашэнка загадаў цалкам аднавіць энергазабеспячэнне да раніцы 19 ліпеня.
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Энергетыкі працягваюць ліквідаваць наступствы стыхіі. (Фота: Minenergo_by / Telegram)
Старшыня Гомельскага аблвыканкаму Іван Крупко 18 ліпеня выступіў са спецыяльным зваротам да жыхароў рэгіёну: ліквідацыя наступстваў стыхіі не спыняецца ні ўдзень, ні ўначы. У аўторак уладам удалося падключыць да энергасістэмы ўсе райцэнтры, забяспечыць вадою паселішчы, дзе яе падачы не было, увесці ў строй усе жывёлагадоўчыя комплексы і пачаць запуск вымушана спыненых прадпрыемстваў. Цяпер, на раніцу 18 ліпеня, без электрычнасці застаюцца 307 паселішчаў у 11 раёнах вобласці.
Раней Міністэрства энергетыкі заяўляла, што аднаўленчыя працы вядуцца ў 293 паселішчах Гомельшчыны. Чаму лічбы ведамства і аблвыканкаму адрозніваюцца, невядома.
«На ўліку кожны дом. Нашая задача – максімальна за сёння, а самыя складаныя ўчасткі – да раніцы 19 ліпеня падключыць да крыніцаў сілкавання. У нас ёсць дакладнае разуменне, дзе ўдасца аднавіць падачу электраэнергіі, а дзе спатрэбіцца яшчэ час. Таму ўжо з панядзелка закупляем генератары, таксама атрымліваем іх у часовае карыстанне з іншых вобласцяў», – апавёў кіраўнік рэгіёну.
Крупко заявіў, што Гомельшчына атрымала 158 генератараў па лініі Мінэнерга, 246 набылі ў Менскага маторнага заводу. Сфармаваныя брыгады для іх падключэння і абслугоўвання.


,,

«У цэлым гэта дае нам упэўненасць, што мы зможам засілкаваць энергіяй усе астатнія паселішчы. Графікі падключэння ў кожным раёне будуць апублікаваныя на інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ неўзабаве», – падкрэсліў Крупко.


Паралельна, сцвярджае чыноўнік, вядзецца праца, каб развязаць праблемы сувязі:
«Учора «Белтэлекам» абсталяваў тэлефонную лінію, якая працуе без наяўнасці вонкавага энергазабеспячэння. У тых паселішчах, дзе адсутнічае сувязь, устанавілі па адным стацыянарным тэлефоне ў доме або ва ўстанове сацыяльнай сферы. У той жа час больш за 40 брыгадаў мабільных аператараў падключаюць вышкі да генератараў, каб як мага хутчэй цалкам аднавіць сувязь.


,,

Паважаныя жыхары вобласці, мы зробім усё магчымае і немагчымае, каб да канца дня электрычнасць ува ўсіх нашых дамах была адноўленая».


Раніцаю 18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад Івана Крупко пра ліквідацыю наступстваў урагану і загадаў развязаць усе праблемы з энергазабеспячэннем да раніцы 19 ліпеня.
Нагадаем: 13–14 ліпеня на Беларусь абрынуліся разбуральныя ўраганы. Шасцёра чалавек загінулі. Вялізарная колькасць паселішчаў засталася без электрычнасці і водазабеспячэння. Найбольш пацярпела Гомельская вобласць.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10