Антырэкорд: у беларускім банку вакансіяў шукаюць аж 164 тысячы працаўнікоў
20.07.2024, 09:21
Знак, предупреждающий о ведении ремонтных работ в городе (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Медыянны заробак у вакансіях – 900 рублёў. Гэта амаль удвая менш за медыянны заробак у краіне.
Служба занятасці Міністэрства працы Беларусі сабрала ўжо 164 059 вакансіяў. Як заўважае «Zerkalo», гэта антырэкорд: у канцы траўня было 154 тысячы, у канцы сакавіка – 141 тысяча. Толькі за апошні тыдзень з’явілася амаль 16 тысячаў вакансіяў, за месяц – звыш 69 тысячаў.
Знак, предупреждающий о ведении ремонтных работ в городе (Фота: Белсат)
На 164 тысячы вакансіяў на сайце Службы занятасці прыпадае толькі 12,9 тысячы рэзюмэ.
На вакантных пазіцыях, калі лічыць толькі абвесткі пра сталую працу з пазначэннем заробку, медыянны прапанаваны заробак (сярэдні ў спісе) складае 900 беларускіх рублёў, і гэта, магчыма, да вынятку падаткаў. А медыянны заробак ва ўсёй Беларусі, паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у траўні быў 1688,3 рубля. Вакансіяў з такім або вышэйшым заробкам толькі 18 тысячаў.
Попыт на рынку працы ў Беларусі расце даўно. А колькасць «працоўных рук» зніжаецца: у траўні Белстат налічыў 4,1265 млн «занятых у эканоміцы», што на 11,3 тысячы менш, чым месяцам раней. Прычынаў гэтаму шмат: старэнне насельніцтва, эміграцыя праз палітычныя і эканамічныя матывы, палітычна матываваныя звальненні. Пры тым усплёск звальненняў закранае нават IT-сектар.
Аляксандр Лукашэнка ў красавіку адзначыў «павальны дэфіцыт» кадраў высакакласных кадраў, «асабліва рабочых». Ён прапануе нават уладкоўваць на заводы пенсіянераў, а новае жытло будаваць як у савецкі час – вакол прадпрыемстваў, каб забяспечыць іх працоўнаю сілаю. Экс-міністарка працы заўважыла на рынку працы «дысбаланс попыту і прапановы».