навіны

У Ваўкавыску затрымалі маці палітвязня Аляксандра Францкевіча і ейную сястру

Наталля Лабацэвіч (злева), маці палітвязня Іллі Лабацэвіча, і ейная родная сястра Таццяна Францкевіч (справа), маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. 11 верасня 2021 года. Наваполацк, Беларусь. (Фота: Белсат)

podpis źródła zdjęcia

Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.

19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, і Наталлю Лабацэвіч, ейную сястру.
Наталля Лабацэвіч (злева), маці палітвязня Іллі Лабацэвіча, і ейная родная сястра Таццяна Францкевіч (справа), маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. 11 верасня 2021 года. Наваполацк, Беларусь. (Фота: Белсат)
Наталля Лабацэвіч (злева), маці палітвязня Іллі Лабацэвіча, і ейная родная сястра Таццяна Францкевіч (справа), маці палітвязня Аляксандра Францкевіча. 11 верасня 2021 года. Наваполацк, Беларусь. (Фота: Белсат)
Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Францкевіча, піша радыё «Свабода» са спасылкай на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў, якія ў сваю чаргу спаслаліся на сведак затрымання.
Прычына затрымання невядомая.
Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.
Спачатку адбываў пакаранне ў калоніі № 22 «Воўчыя норы», а потым атрымаў яшчэ год зняволення паводле арт. 411 КК РБ («Грубае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы») і быў пераведзены ў ПК-11 у Ваўкавыску.
Belsat
Сілавікі затрымалі сястру ваяра палка Каліноўскага навіны
У Францкевіча няма адной ныркі, але яго шмат разоў змяшчалі ў ШІЗА.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10