навіны

Полк Каліноўскага праводзіць рэформы для паляпшэння сваёй эфектыўнасці

Сцяг Палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
Сцяг Палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Змяніўся камандзір Палка.

Полк Кастуся Каліноўскага выступіў з афіцыйнай заявай, у якой распавёў пра рэформы, што праводзяцца для «паляпшэння эфектыўнасці вайсковага падраздзялення».
Сцяг Палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
Сцяг Палка Кастуся Каліноўскага на сцэне канферэнцыі «Шлях да волі». Кіеў, Украіна. 29 лістапада 2023 года. (Фота: Белсат)
У межах рэформаў змяніўся камандзір Палка – былы камандзір Дзяніс «Кіт» Прохараў перадаў абавязкі Паўлу «Дзядзьку» Шурмею. Ён стаў часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра. Прызначэнне было ўхваленае камандзірам часткі.
Полк Каліноўскага працуе з тым, каб яго фінансавая справаздачнасць была празрыстай.
Павел Шурмей у інтэрв’ю online.ua. (Скрыншот: «Белсат»)
Полк Каліноўскага шукае камандзіра? Цяпер там «выканаўца абавязкаў» навіны


,,

«Мы жадаем узмацніць давер да Палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх, хто падтрымліваў нас увесь гэты час, – распавёў Павел Шурмей. – Дзяніс «Кіт» цяпер займаецца іншымі важнымі кірункамі Палка, пра якія мы паведамім пазней. Мы будуем Полк Каліноўскага з людзьмі, якія падзяляюць мэты і ідэю Палка, і заклікаем станавіцца ў нашыя шэрагі».


Праца над рэформамі ў Палку Каліноўскага працягнецца.
47-гадовы Шурмей – прафесійны беларускі вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіядаў у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні.
Калі пачалася поўнамаштабная агрэсія Расеі супраць Украіны, Павел Шурмей быў у ЗША. Адтуль ён прыехаў у Польшчу і амаль адразу ва Украіну, дзе далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. Ён быў паранены і ўзнагароджаны медалём БНР за адвагу.
У Шурмея ёсць жонка – украінская вяслярка Алена Бурак.
У Беларусі супраць яго заведзеная крымінальная справа.
Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10