навіны

У Польшчы пачалі расследаванне падрыхтавання замаху на Латушку

Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
podpis źródła zdjęcia

Справа паводле артыкулаў аб падбухторванні, забойстве і дзейнасці замежных спецслужбаў.

Пракуратура ў Польшчы расследуе злачынства супраць намесніка кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі Паўла Латушкі, піша «Reuters». Справа ідзе паводле артыкулаў аб падбухторванні, забойстве і дзейнасці замежных спецслужбаў.
Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Павел Латушка падчас дэбатаў да выбараў у Каардынацыйную раду. Варшава, Польшча. 24 траўня 2024 года. (Фота: Белсат)
Прэс-сакратар Нацыянальнай пракуратуры Польшчы Пшэмыслаў Новак паведаміў «Reuters» у электронным лісце, што расследаванне праводзяць супольна з супрацоўнікамі Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў Лодзі. Іншых дэталяў не раскрылі.
Выданне заяўляе, што бачыла таксама ліст пракуратуры да Паўла Латушкі, з якога сталі вядомыя крымінальныя артыкулы, паводле якіх вядзецца расследаванне: падбухторванне да злачынства, дзейнасць замежных спецслужбаў і забойства.
Сам Латушка раней неаднаразова казаў, што атрымлівае пагрозы. Гэта ён паўтарыў «Reuters» і дадаў, што «ў апошнія паўгода з’явіліся доказы значнай эскалацыі пагрозаў адносна мяне ды іншых дэмакратычных актывістаў», што «апошнім часам мы таксама фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных членаў нашай каманды… асобамі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ».
«У мінулую пятніцу я атрымаў афіцыйнае паведамленне Нацыянальнай пракуратуры Польшчы пра завядзенне крымінальнай справы аб пагрозе забойствам, паводле якой я праходжу ў якасці пацярпелага, – расказаў Латушка «Белсату». – Справа распачатая паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу Польшчы: аб падбухторванні да забойства і дзейнасці замежных спецслужбаў.


,,

Іншымі падрабязнасцямі пра гэтую крымінальную справу на сённяшні дзень я не валодаю. Але на наступным тыдні я афіцыйна запрошаны ў Лодзь, у аддзел барацьбы з арганізаванай злачыннасцю Нацыянальнай пракуратуры Польшчы на сустрэчу з пракурорам. З неафіцыйных крыніцаў таксама я даведаўся, што з пачатку гэтага года было ліквідавана, прадухіленыя дзве пагрозы ў дачыненні мяне.


Апошнім часам мы фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных членаў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, асабліва на працягу гэтага паўгоддзя, з боку асобаў, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ. Яны ўжываюць метады подкупу, шантажу, пагрозаў, рэпрэсіяў у дачыненні родных і блізкіх членаў нашай каманды. У нас зафіксаваныя доказы гэтых дзеянняў.
Гэта ўжо не першыя спробы стварэння рызыкаў, накіравання пагрозаў у мой адрас, у адрас членаў нашай каманды. Але гэта не мяняе мой падыход, я працягваю барацьбу з гэтым жудасным рэжымам».
Аляксандр Лукашэнка, падобна, лічыць Латушку асабістым ворагам: ужо даўно не называе ягонага прозвішча, а выкарыстоўвае толькі прыдуманую ім крыўдную мянушку; заяўляе, што той«заклікае знішчыць Беларусь»; прапаноўваў абмяняць на Латушку палітвязня Анджэя Пачобута… У Беларусі Латушка завочна асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі, у ягонай кватэры ўчынялі пагром. Але і сам палітык дамагаецца суда над Лукашэнкам.
Павел Латушка працаваў у Міністэрстве замежных справаў Беларусі з 1995 года, быў прэс-сакратаром МЗС, консулам і затым амбасадарам Беларусі ў Польшчы, міністрам культуры, амбасадарам у Францыі, амбасадарам у Іспаніі і Партугаліі. У 2019 годзе быў прызначаны дырэктарам Купалаўскага тэатру. З гэтай пасады ён быў звольнены пасля таго, як падтрымаў забастоўку актораў і пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў-2020. Затым Латушка ўвайшоў у Каардынацыйную раду, заснаваў і ўзначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, зрабіўся прадстаўніком Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях транзіту ўлады і намеснікам кіраўніцы Кабінету – Святланы Ціханоўскай.
«Reuters» адзначае, што расследаванне адносна планаванага замаху на Латушку адбываецца на тле нападу на расейскага апазіцыянера Леаніда Волкава ў прыватнасці і гібрыднай вайны агулам. У кантэксце гібрыдных пагрозаў «Reuters» згадвае таксама пра нядаўняе вербаванне ў Беларусі польскага суддзі Томаша Шмыта.
Алесь Наваборскі belsat.eu
больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10