навіны

Ува ўсім свеце адмяняюцца і затрымліваюцца авіярэйсы, не працуюць камп'ютары. Што адбываецца?

Ілюстрацыйнае фота. Самалёт кампаніі «Singapore Airlines». (Фота: Singapore Airlines / Facebook)
Ілюстрацыйнае фота. Самалёт кампаніі «Singapore Airlines». (Фота: Singapore Airlines / Facebook)
podpis źródła zdjęcia

Тэхнічны збой «Microsoft» парушыў працу аэрапортаў, чыгуначных вакзалаў, медыяў, паштовых аддзяленняў, мабільных аператараў, банкаў і фондавых біржаў на ўсіх кантынентах.

Тэхнічны збой «Microsoft» парушыў працу аэрапортаў, чыгуначных вакзалаў, медыяў, паштовых аддзяленняў, мабільных аператараў, банкаў і фондавых біржаў на ўсіх кантынентах.
Ілюстрацыйнае фота. Самалёт кампаніі «Singapore Airlines». (Фота: Singapore Airlines / Facebook)
Ілюстрацыйнае фота. Самалёт кампаніі «Singapore Airlines». (Фота: Singapore Airlines / Facebook)
Цяпер цэлы шэраг авіякампаніяў па ўсім свеце адмяняе рэйсы праз збоі ў працы воблачнай платформы для захоўвання звестак «Microsoft Azure».
Індыйская авіякампанія «IndiGo» таксама заявіла, што праблемы звязаныя з «Azure».
«Azure» – платформа воблачных вылічэнняў, якая надае паслугі ў стварэнні, разгортванні і кіраванні праграмамі і службамі.
Bloomberg піша, што незвычайны каскад збояў ад ЗША ў Азію адбыўся пасля таго, як карпарацыя «Microsoft Corp» паведаміла пра збоі ў сваіх онлайн-сэрвісах. У прыватнасці тады ён адбыўся ў онлайн-службах «Azure» і «365».
У Іспаніі і Нямеччыне пачаліся праблемы, праз якія затрымліваюцца рэйсы «праз тэхнічныя збоі», а тыя самалёты, што ўжо вылецелі, шукаюць месца для экстранай пасадкі.
Belsat
У «Windows» – глабальны збой. Падобна, яго выклікала няўдалае абнаўленне старонняга антывірусу навіны
У Turkish Airlines ужо папярэдзілі кліентаў аб магчымых праблемах з браніраваннем квіткоў.
Авіякампаніі «American Airlines», «United Airlines» і «Delta Airlines» забаранілі ўзлёт усім сваім самалётам праз праблемы з камунікацыяй. Пра гэта паведамляе ўправа грамадзянскай авіяцыі ЗША. І гэтак на ўсіх кантынентах, прытым не толькі ў авіяперавознікаў.
Чыгуначныя кампаніі Брытаніі таксама заяўляюць, што сутыкаюцца з «шырока распаўсюджанымі праблемамі ў IT-сферы». Тэлекампанія «Sky News» была вымушаная перапыніць жывы эфір. Перабоі назіраюцца таксама і на Лонданскай фондавай біржы. Ва Украіне быў збой у працы «Новай пошты», а таксама праблемы з «Vodafone», «Sense Bank» і «Monobank». Акрамя таго, карыстальнікі «Windows 10» ува ўсім свеце сутыкаюцца з масавымі збоямі праз новыя абнаўленні антывірусу «CrowdStrike».
Кампанія «Microsoft» паведаміла аб працы ў ліквідацыі наступстваў масавага збою. Ён закрануў працу аэрапортаў, авіякампаніяў, банкаў, трэйдараў і аператараў сувязі па ўсім свеце. Збой быў выкліканы некарэктным абнаўленнем ад дастаўцы паслуг кібербяспекі «CrowdStrike».


,,

«Мы працягваем працу ў змякчэнні наступстваў для закранутых праграмамі і службамі «Microsoft 365». Мы па-ранейшаму чакаем, што карыстальнікі ўбачаць паляпшэнні ў парадку ліквідацыі збою», – гаворыцца ў паведамленні кампаніі.


Як папярэдзілі ў «Microsoft», праблема можа закрануць любога карыстальніка, які выкарыстоўвае іх праграмы і службы.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10