навіны

«Рэжым здольны толькі на рэпрэсіі». Ціханоўская – пра рэакцыю дзяржавы на разбуральны ўраган

Наступствы ўрагану, што абрынуўся на Беларусь 13—14 ліпеня. (Фота: belenergo / Telegram)
Наступствы ўрагану, што абрынуўся на Беларусь 13—14 ліпеня. (Фота: belenergo / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Абраная прэзідэнтка канстатавала, што беларусы могуць спадзявацца толькі адно на аднаго.

Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская раскрытыкавала ўлады за недастатковую дапамогу пацярпелым ад нядаўняга ўрагану. Яна адзначыла, што праблема палягае на працоўнай міграцыі і дзяржава здольная толькі на рэпрэсіі, а сваіх абавязкаў не выконвае.
Наступствы ўрагану, што абрынуўся на Беларусь 13—14 ліпеня. (Фота: belenergo / Telegram)
Наступствы ўрагану, што абрынуўся на Беларусь 13—14 ліпеня. (Фота: belenergo / Telegram)
«Не перастаю здзіўляцца, як вы годна і з гумарам перамагаеце ўсе праблемы і складанасці. Бачыла відэа, дзе вы танчыце пад дажджом, рассякаеце ваду на самакатах, і захапляюся кожным. Захапляюся, бо вы адолелі шторм лепш, чым гэта рабіла дзяржава», – заявіла Святлана Ціханоўская ў звароце, апублікаваным у ейным Telegram-канале.
Абраная прэзідэнтка адзначыла, што ў момант, калі ад уладаў патрабаваліся максімальныя намаганні, каб даць рады з наступствамі нядаўняга ўрагану, «беларусы зноўку зразумелі, што нам даводзіцца спадзявацца толькі адно на аднаго»:
«А тое, што рэжым не змог аператыўна зрэагаваць і забяспечыць усім неабходным тых, хто пацярпеў, відавочны доказ праблемы, пра якую ўлады маўчаць: недахоп кваліфікаваных кадраў і паслядоўны ад’езд людзей з краіны. Гэта праблема, якая рана ці позна пачынае адбівацца на ўсіх сферах жыцця краіны, і ў тым ліку на ўстойлівасці інфраструктуры».
Ціханоўская ўпэўненая, што дзяржава проста не выконвае сваіх абавязкаў і здольная толькі на рэпрэсіі:


,,

«Рэжыму куды прасцей абвінаваціць ва ўсім беларусаў, але беларусы проста хочуць, каб дзяржава выконвала свае абавязкі. Людзям не трэба, каб завалы расчышчалі палітвязні, ім патрэбная праца адпаведных службаў і прафесіяналаў. Але рэжым ізноў паказаў, што здольны толькі на рэпрэсіі, а не на дапамогу грамадзянам».


Лідарка заклікала беларусаў берагчы сябе і родных, падтрымліваць тых, хто побач.
«Аб’ядноўвайцеся, каб дапамагчы тым, хто моцна пацярпеў ад стыхіі. Нашая еднасць і ўзаемападтрыманне – тое, чаго не зможа разбурыць ніводная стыхія», – падсумавала Святлана Ціханоўская.
Шторм абрынуўся на Беларусь 13–14 ліпеня, найбольш пацярпела Гомельская вобласць. Электраэнергіі дагэтуль няма ў 122 паселішчах, паведаміла сёння Мінэнерга.
19 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную ліквідацыі наступстваў стыхіі. Ён прызнаў, што «адэкватнай рэакцыі на гэтую падзею не было», таму «пачаў калашмаціць губернатараў і іншых», але абвінаваціў беларусаў, якія «толькі і чакалі, што ўлады скасуюць усе праблемы», а самі аніяк не дапамагаюць. Таксама Лукашэнка загадаў адправіць палітвязняў на ліквідацыю наступстваў урагану.
Грашовую дапамогу паабяцалі не ўсім пацярпелым: як пастанавіла дзяржава, падтрыманне належыць толькі тым, у каго месячны даход на аднаго чальца сям’і меншы за 628,1 рубля.
Сцяпан Кубік belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10