навіны

Латвія адправіла Украіне больш за 500 дронаў

Беспілотнік. Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аappp / Shutterstock / Fotodom)
Беспілотнік. Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аappp / Shutterstock / Fotodom)
podpis źródła zdjęcia

Усяго кіраўніцтва балтыйскай краіны ў пачатку ліпеня абяцала паставіць ва Украіну больш за 2,5 тыс. дронаў розных тыпаў на 4 млн еўраў.

Латышскія ўлады паведамілі, што Кіеву адпраўленая новая партыя беспілотнікаў – больш за 500 штук. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву міністра абароны Латвіі Андрыса Спрудса.
Беспілотнік. Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аappp / Shutterstock / Fotodom)
Беспілотнік. Фота мае ілюстрацыйны характар. (Крыніца: Аappp / Shutterstock / Fotodom)
Як адзначае партал rus.lsm.lv, у красавіку і траўні Латвія ўжо адправіла Кіеву 135 дронаў, вырабленых латышскімі прадпрыемствамі, на суму каля 1 млн еўраў.


,,

«Пакет з больш як 500 дронаў пачынае шлях на Украіну», – напісаў Андрыс Спрудс у X.


Усяго кіраўніцтва балтыйскай краіны ў пачатку ліпеня абяцала паставіць ва Украіну больш за 2,5 тыс. дронаў розных тыпаў на 4 млн еўраў.
Таксама вядома, што Балгарыя завяршае цяпер фармаванне чарговага пакету дапамогі Украіне. У прыватнасці, у яго могуць увайсці боепрыпасы і абсталяванне, якія сталі залішнімі для нацыянальнай арміі Балгарыі. Пра гэта міністр абароны тэхнічнага ўраду краіны Атанас Запранаў паведаміў яшчэ 14 чэрвеня ў Бруселі падчас сустрэчы з журналістамі.
Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10