навіны

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з 30-годдзем ва ўладзе. Сам ён кіруе 24 гады

Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка атрымлівае ад Уладзіміра Пуціна ордэн «За заслугі перад Айчынай» ІІ ступені. Масква, Расея. 2 красавіка 2001 года. (Фота: Kremlin.ru)
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка атрымлівае ад Уладзіміра Пуціна ордэн «За заслугі перад Айчынай» ІІ ступені. Масква, Расея. 2 красавіка 2001 года. (Фота: Kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Пажадаў цеснай супрацы і здароўя. Праблемы ёсць што з першым, што з другім.

На сайце Крамля 20 ліпеня было апублікаванае віншаванне Аляксандру Лукашэнку з 30-годдзем перабывання на пасадзе прэзідэнта Беларусі ад імя Уладзіміра Пуціна. Легітымнасць абодвух як мінімум сумнеўная.
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка атрымлівае ад Уладзіміра Пуціна ордэн «За заслугі (Фота: Kremlin.ru)
Архіўнае фота. Аляксандр Лукашэнка атрымлівае ад Уладзіміра Пуціна ордэн «За заслугі (Фота: Kremlin.ru)
Ад імя Уладзіміра Пуціна ў тэлеграме Аляксандру Лукашэнку перадаюць «самыя цёплыя віншаванні». Гаворыцца, што з Лукашэнкам «неразрыўна звязаная ўся найноўшая гісторыя Беларусі, азнаменаваная пабудовай сучасных дзяржаўных інстытутаў і значнымі поспехамі ў сацыяльнай і эканамічнай сферах».
Насамрэч найноўшая гісторыя Беларусі, калі лічыць з атрымання незалежнасці, пачалася на тры гады раней за інаўгурацыю Лукашэнкі. А сам Лукашэнка тую незалежнасць не падтрымліваў і паступова здаваў Расеі. Ад імя Пуціна пра апошняе пішуць як пра «ўнёсак у развіццё сяброўскіх стасункаў і плённай супрацы паміж нашымі краінамі».


,,

«Беларускія выбарнікі шэсць разоў запар давяралі Вам вышэйшую дзяржаўную пасаду, што, несумненна, сведчыць пра Ваш вялікі аўтарытэт сярод суайчыннікаў», – пішуць Лукашэнку ад імя Пуціна.


Але ў рэальнасці вынікі толькі першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не аспрэчваліся – усе наступныя не былі прызнаныя краінамі Захаду і АБСЕ свабоднымі і справядлівымі. Лукашэнка не раз гвалтоўна разганяў масавыя пратэсты супраць тых выбараў. У 2020 годзе сабралася дастаткова доказаў, каб незалежна падлічыць: Лукашэнка прайграў прэзідэнцкія выбары ў першым туры.
Легітымнасць Пуціна таксама выклікае сумневы. Хоць няма цвёрдых падставаў меркаваць, што ён не перамог на прэзідэнцкіх выбарах, да якіх не дапусціў апазіцыю, Парламенцкая асамблея Рады Еўропы назвала Пуціна нелегітымным, абвінаваціўшы ў фальсіфікацыі выбараў, знішчэнні малых народаў, забойстве Аляксея Навальнага і стварэнні таталітарнай дзяржавы.
Уладзімір Пуцін стаўся выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Расеі 31 снежня 1999 года, калі пасаду добраахвотна пакінуў Барыс Ельцын. Прабыўшы прэзідэнтам два тэрміны, Пуцін пайшоў на пасаду прэм’ер-міністра, саступіўшы крэсла паплечніку Дзмітрыю Мядзведзеву. Наконт самастойнасці Мядзведзева пры прэм’еры Пуціне выказвалі сумневы, асабліва пасля таго, як Мядзведзеў не пайшоў на другі тэрмін, вярнуўшы пасаду прэзідэнта Пуціну. Той скарыстаўся неадназначнасцю ў Канстытуцыі Расеі: забаронена, каб адзін чалавек займаў пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар. А пасля яшчэ двух тэрмінаў змяніў Канстытуцыю, абнуліўшы свае тэрміны. Лукашэнка ж зняў абмежаванне на два тэрміны яшчэ на «рэферэндуме» 2004 года.
Ад імя Пуціна Лукашэнку выказалі пажаданне працягваць «наш канструктыўны, таварыскі дыялог і цесную супольную працу на карысць брацкіх народаў Расеі і Беларусі». Гэта адбылося на фоне чарговых пастановаў Лукашэнкі, што выглядаюць канфліктнымі ў дачыненні Расеі.
Маўзалей, у якім пахаваны дыктатар Лёран-Дэзірэ Кабіля (Laurent-Désiré Kabila) – жорсткі і крывавы, але не настолькі, як 20 згаданых ніжэй. Кіншаса, Конга. 2000 год. Фота: msu.edu
Як паміралі і дзе пахаваныя 20 вядомых дыктатараў ХХ стагоддзя навіны
Таксама ад імя Пуціна Лукашэнку пажадалі моцнага здароўя, а ўжо не першы год ходзяць чуткі пра кепскае здароўе што аднаго, што другога.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10