навіны

Кіраўнік МЗС Беларусі адправіцца ў КНДР

Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком Міністэрства замежных справаў. (Фота: скрыншот з відэа / Пул первого / Telegram)
Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком Міністэрства замежных справаў. (Фота: скрыншот з відэа / Пул первого / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Мэты візіту не раскрываюцца.

Міністр замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў 23 – 25 ліпеня наведае з дэлегацыяй КНДР. Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.
Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком Міністэрства замежных справаў. (Фота: скрыншот з відэа / Пул первого / Telegram)
Максім Рыжанкоў прызначаны кіраўніком Міністэрства замежных справаў. (Фота: скрыншот з відэа / Пул первого / Telegram)
Адзначаецца, што візіт будзе здзейснены паводле запрашэння міністэрства замежных справаў КНДР.
У красавіку 2024 года ў КНДР таемна паляцеў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. Пра гэта змоўчалі Беларускія дзяржаўныя СМІ, але паведамілі ў КНДР. Мэты гэтага візіту не раскрываліся, як і цяпер МЗС Беларусі не кажа пра мэты паездкі Максіма Рыжанкова.
У мінулую паездку прадстаўніка МЗС Беларусі ў Паўночную Карэю СМІ суседняй Паўднёвай Карэі адзначалі, што гэта можа быць звязанае з паглыбленнем супрацы паміж КНДР і Расеяй. Выданне «Yonhap» пісала, што «візіт Шастакова можа быць накіраваны на ўмацаванне сувязяў паміж трыма краінамі».


,,

«Імаверна, што Паўночная Карэя імкнецца далучыцца да змовы трох краінаў на чале з Расеяй праз серыю сустрэчаў на высокім узроўні з Беларуссю, а таксама зарабіць замежную валюту, адпраўляючы рабочых у Беларусь», – пісала выданне.


Магчыма, візіт звязаны з гандлем зброяй ці абыходам санкцыяў.
Беларуская дэлегацыя ў Пхеньян, КНДР. 17 красавіка 2024 года. (Фота: Kcna.kp)
Сустрэліся дзве Паўночныя Карэі. Што Менск хоча атрымаць ад Пхеньяна навіны
Таксама ўвесну Рада Еўразвязу абмяркоўвала новыя санкцыі супраць Беларусі, Паўночнай Карэі і Ірану за падтрыманне расейскай агрэсіі супраць Украіны. А NATO падкрэсліваў, што аўтарытарны альянс Расеі, Кітая, Ірану і КНДР набірае моц.
Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10