навіны

Прынялі інструкцыю для «кампенсацыі выдаткаў» на ўтрыманне ў папраўчых установах адкрытага тыпу

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь. (Фота: Komkur.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь. (Фота: Komkur.info)
podpis źródła zdjęcia

Адбыванне пакарання на «хіміі» не бясплатнае. Новыя правілы набудуць моц 1 студзеня 2025 года.

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зацвердзіла інструкцыю «Аб парадку разліку і кампенсацыі асуджанымі выдаткаў на камунальныя паслугі і харчы, фактычна панесеныя папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу», то бок на «хіміі». Інструкцыю апублікавалі на Pravo.by.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь. (Фота: Komkur.info)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Папраўчая калонія № 2. Бабруйск, Беларусь. (Фота: Komkur.info)
Згодна з інструкцыяй, разлікі плацяжоў за камунальныя паслугі робіць папраўчая ўстанова. У іх уключаныя выдаткі на гарачую і халодную ваду, каналізацыю, камунальныя адходы (прапарцыйна колькасці асуджаных і супрацоўнікаў), ацяпленне (прапарцыйна плошчы памяшканняў у карыстанні асуджанымі), электрычнасць (прапарцыйна магутнасці і працягласці працы электрапрымачоў у жылых ды іншых памяшканнях у карыстанні асуджанымі), газ (у поўным аб’ёме).
Разлік за харчаванне – сума ўсіх выдаткаў установы на харчаванне за месяц дзеліцца на колькасць асуджаных і на колькасць дзён, у якія зняволены атрымліваў харчаванне.
Рахункі за камуналку і харчаванне будуць выстаўляцца зняволеным да 20-га дня кожнага месяца і ў дзень вызвалення. Заплаціць трэба да 25-га дня наступнага месяца ў безнаяўнай форме на рахунак установы абмежавання волі. Іначай спаганяць маюць у прымусовым парадку.
Новыя правілы набудуць моц 1 студзеня 2025 года. Да таго дзеюць старыя правілы, якія рэгулююць толькі аплату камунальных паслуг (але за харчаванне плату таксама бяруць). Згодна са старымі правіламі, плаціць можна было і наяўнымі ў касу ўстановы, да апошняга дня наступнага месяца. Грошы за камуналку і харчаванне маглі вымаць з заробкаў, якія плоцяць за прымусовую працу ў няволі.
Плаціць прымушалі нават за час, калі чалавека трымалі ў штрафным ізалятары – супраць гэтага раней судзіўся палітычны вязень Ігар Банцэр, суд ён прайграў.
Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10