З 1 жніўня Польшча спыняе пропуск праз сваю мяжу аўтаў з беларускімі нумарамі?
23.07.2024, 18:21
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Польскі бок не пацвярджае.
З 00:01 1 жніўня 2024 года Польшча забараняе рух асобаў на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, на тэрыторыію Еўразвязу праз пункт пропуску «Тэрэспаль», паведамляе «Наша Ніва».
Чарга на польска-беларускай мяжы з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў каля пераходу «Тэрэспаль» («Берасце»). Тэрэспаль, Польшча. 14 траўня 2024 года. (Фота: Карына Пашко / Белсат)
Транспарт з беларускай рэгістрацыяй, адзначае выданне, які на дадзены момант знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, мусіць пакінуць краіну да 18 студзеня 2025 года.
Як паведамляецца, пасля гэтай даты, асобы, якія кіруюць аўтамі на беларускіх нумарах, будуць лічыцца парушальнікамі і карацца штрафам ажно да канфіскацыі аўтамабіля.
У той жа час на сайце Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы 22 ліпеня было апублікаванае паведамленне, у якім гаворыцца, што згодна з новымі правіламі ўвозу ў Польшчу легкавых аўтамабіляў, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2024 года, у краіну могуць заехаць транспартныя сродкі, якія належаць фізічным асобам, якія адпавядаюць пэўным умовам. Сярод такіх умоваў пазначана знаходжанне ў транспартным сродку фізічнай асобы – уладальніка і невыкарыстанне транспартнага сродку ў камерцыйных або іншых мэтах, якія парушаюць уведзеныя абмежаванні.
Журналісты «Белсат» патэлефанавалі прэс-сакратарцы кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі, але прадстаўніца гэтага ведамства не пацвердзіла інфармацыю, датычную забароны ўезду аўтаў з беларускай рэгістрацыяй з 1 жніўня, і перанакіравала да ўжо згаданага паведамлення, апублікаванага на сайце.