Кіраўніцтва «Белсату»: Артыкул на Onet.pl – паклёп. Як было на самой справе – падрабязна
23.07.2024, 14:28
Belsat
podpis źródła zdjęcia
«Абвінавачаныя» далі разгорнуты адказ, які «Белсат» публікуе цалкам.
Польскае выданне «Onet» апублікавала матэрыял пра датычнасць да фінансавых парушэнняў на «Белсаце» асобаў з кіраўніцтва «Белсату». «Абвінавачаныя» далі разгорнуты адказ, які «Белсат» публікуе цалкам.
Аляксей Дзікавіцкі, Алексей Диковицкий, Белсат, директор, руководство (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Мы катэгарычна не прымаем абвінавачанняў у артыкуле парталу Onet.pl пад назвай „Onet ujawnia. Ponad 200 umów telewizji Biełsat ze spółką zarejestrowaną w prywatnym mieszkaniu“. Мы пратэстуем супраць паклёпу як на нас асабіста, так і на „Белсат“ — надзвычай важную не толькі для беларусаў, але і для польскай дзяржавы інстытуцыю, будаванню якой мы прысвяцілі некалькі гадоў жыцця.
Каб паказаць не толькі непраўдзівасць, але і абсурднасць выстаўленых нам абвінавачанняў, неабходна коратка растлумачыць сістэму працы „Белсату“.
Наш канал імкнецца ахапіць самую шырокую аўдыторыю як у Беларусі, так і ўвогуле на Усходзе, і ўжо шмат гадоў ёсць не толькі традыцыйным тэлебачаннем, але і мультымедыйнай пляцоўкай, што шырока выкарыстоўвае ІТ-дыстрыбуцыю.
Тэлебачанне „Белсат“ з пачатку свайго існавання выкарыстоўвала для вытворчасці і перадавання інфармацыі лічбавую тэхніку ў той час, калі на TVP яшчэ шырока выкарыстоўваўся запіс на стужку. На жаль, інфраструктура TVP была абсалютна непрыстасаваная для патрабаванняў „Белсату“, то бок трансляцыі за мяжу і ва ўмовах інфармацыйнай вайны.
Ўэб-сайты TVP мелі зачаткавы стан. Варта адзначыць, што дагэтуль у TVP адсутнічае сістэма для журналістаў, што падтрымлівала б кірыліцу і мела б спецыяльныя панэлі для эфектыўнага перакладу кантэнту („Белсат“ усцяж выкарыстоўвае 4 мовы). Не кажучы ўжо пра тое, што сістэма рэдагавання ўэб-сайтаў на TVP усё яшчэ не мае такіх функцыяў, як:
У 2015 годзе, пасля серыі сталых праблемаў з сайтам, тагачасны кіраўнік тэхнічнага аддзелу „Белсату“ пастанавіў правесці аўдыт сайтаў „Белсату“, у выніку якога кіраўніцтва тэлеканалу пастанавіла паступова перавесці ІТ-дыстрыбуцыю на аўтсорсінг.
Гэта не сустрэла супраціву з боку кіраўніцтва TVP і адказных за тэхналогіі ў кампаніі, бо ўвесь час існавала занепакоенасць, што хакерскія атакі на „Белсат“ могуць пашкодзіць ключавыя сістэмы кампаніі.
„Белсат“ заўсёды працаваў як тэхналагічная выспа. Журналістам інфармацыйных праграмаў „Белсату“ былі даступныя толькі асобныя камп’ютары, з якіх яны маглі падлучацца да ўнутраных сістэмаў TVP.
Варта пры тым удакладніць, што сістэма ІТ-распаўсюду „Белсату“ стваралася не адразу як цэлае. Далейшыя ўдасканаленні распрацоўваліся наступнымі гадамі ў залежнасці ад канкрэтных патрэбаў, звязаных з палітычнай сітуацыяй і сусветнымі тэндэнцыямі ў развіцці тэхналогіяў дыстрыбуцыі.
Напрыклад, паколькі ў нас была вялікая рэдакцыя ў Беларусі і карэспандэнты ў Расеі, мы разлічвалі распрацаваць сістэму, што дазволіць бяспечна працаваць дыстанцыйна. Неабходна было дапільнаваць бяспеку працаўнікоў „Белсату“, не ствараючы прагалаў, праз якія можна было б узламаць сістэму.
Такім чынам была створаная ўнутраная сістэма кіравання і рэдагавання кантэнту ў размеркаванай архітэктуры. Журналісты „Белсату“ маглі ўвайсці ў сістэму з любога месца ў свеце, рэдагаваць тэксты і адпраўляць матэрыялы ў той ці іншы бок, не раскрыўшы асабовых звестак і геалакацыі.
Паколькі ўнутраны VPN, што выкарыстоўваў TVP, не дазваляў атрымаць доступ да кантэнту з сайтаў (пераважна расейскіх), прызнаных небяспечнымі, але неабходных для працы „Белсату“, і больш за тое, паколькі доступ да таго VPN маглі мець толькі людзі, зарэгістраваныя ў сістэме TVP праз імя і прозвішча, быў створаны асобны VPN, а ІТ-спецыялісты кампаніі „Devkom“, што працавала на замову „Белсату“, выехалі ў Беларусь, каб асабіста наладзіць камп’ютары для журналістаў тэлеканалу.
Таксама праводзіліся тэсты прыёму ў пэўных месцах, як спадарожнікавага, так і інтэрнэтавага, калі „Белсат“ атрымліваў інфармацыю, што недзе прыём слабейшы ці парушаны.
У сувязі з лавінавым ростам рынку карыстальнікаў мабільных прыладаў з сэнсарнымі экранамі, каб павялічыць шанцы на прагляд кантэнту „Белсату“, былі замоўленыя праграмы для гэтых прыладаў на „Android“ і iOS. Былі створаныя дзве асобныя праграмы для перадачы зместу сайту і відэатрансляцыі. З распаўсюдам наземнай лічбавай трансляцыі таксама былі створаныя праграмы для „Smart TV“ на сістэмах „Android“, iOS, „Samsung“ і LG, а „Белсат“ правёў прома-кампанію такога спосабу прыёму кантэнту.
Пасля вялікай атакі спецслужбаў Беларусі на „Белсат“ (пасля масавых пратэстаў у 2020 годзе) нашыя IT-спецыялісты стварылі сістэму люстэркаў сайтаў, дзякуючы чаму за паўгадзіны змаглі перанесці старонкі „Белсату“ на іншы інтэрнэт-адрас. Гэта забяспечыла працяг распаўсюду кантэнту „Белсату“ праз сацыяльныя сеткі, нягледзячы на блакаванне асноўнага адрасу сайту. Люстэркі ў гэты час інтэнсіўна разбудоўваліся.
Кіраўніцтва „Белсату“ пастанавіла таксама дапоўніць відэапраграму, адрасаваную расейскамоўным гледачам (прысвечаную пераважна міжнароднай і рэгіянальнай тэматыцы), расейскамоўным парталам Vottak.tv. Так быў створаны асобны сайт гэтай рэдакцыі.
За ўвесь час свайго існавання „Белсат“ не атрымліваў сродкаў на інвестыцыі ў ІТ-інфраструктуру, таму мусіў аддаць на аўтсорсінг такія справы, як наладжванне тэлевізійнага сігналу для лічбавага распаўсюду, і ўключыць гэта ў бягучыя выдаткі.
Да нядаўняга часу сігнал тэлеканалу „Белсат“ штодня распаўсюджваўся праз 8 праграмаў „Belsat Smart“ і „Belsat News“ і праз рэтрансляцыю на YouTube.
ІТ-сістэма, створаная „Devcom“, якой карыстаўся „Белсат“, аказалася надзвычай бяспечнай і ўстойлівай як да DDoS-атак, так і да спробаў узлому, хаця, як вядома, хакеры, звязаныя з Беларуссю і Расейскай Федэрацыяй, вельмі эфектыўныя і здолелі ўзламаць бяспеку шматлікіх кампаніяў і дзяржаўных установаў у розных краінах.
З увагі на вельмі шырокі аб’ём праведзенай працы, выдаткі „Белсату“ нельга лічыць занадта вялікімі. Аргумент пра тое, што TVP панёс страты, выдаткаваўшы сродкі на забеспячэнне дзейнасці „Белсату“ ў інтэрнэце, недакладны, бо калі б „Белсат“ абапіраўся выключна на тэлевізійныя тэхналогіі, выдаткі (якія цалкам пакрывае Міністэрства замежных справаў Польшчы) былі б значна большыя.
Вынікам рэгулярных хакерскіх атак на неабароненыя сайты „Белсату“ магло б стаць поўнае спыненне інтэрнэт-дзейнасці тэлеканалу, а шматмільённыя выдаткі МЗС на інтэрнэт-дзейнасць „Белсату“ аказаліся б марнымі.
Падчас штогадовых размоваў з прадстаўнікамі МЗС наконт размеркавання сродкаў у адпаведным годзе адным з найважнейшых пунктаў былі выдаткі на IT-паслугі. Гэтыя выдаткі заўсёды прымаліся з разуменнем і ўхваляліся. Міністэрства нават чакала ад нас пашырэння дзейнасці ў інтэрнэце, што прыводзіла да росту кошту IT-паслугаў.
Ні ў адным з разлікаў штогадовай датацыі, якую „Белсат“ перадаваў у міністэрства, не было ніякіх заўваг наконт дзейнасці ў інтэрнэце і выдаткаў на гэта. Наадварот, працаўнікі МЗС ацанілі статыстыку ахопу гледачоў і чытачоў.
Цяпер, калі нас вінавацяць у растраце грошай, прызначаных на ІТ-паслугі, калі кампанію, што шмат гадоў старанна і плённа супрацоўнічае з „Белсатам“, вінавацяць у выстаўленні фальшывых рахункаў, мы баімся, што лічбавая сістэма распаўсюду, якую гадамі развіваў „Белсат“, будзе знішчаная і TVP не зможа яе набыць або замяніць.
На жаль, у нас ужо ёсць першыя трывожныя сігналы, што гэта адбываецца. Фальшывыя абвінавачанні, заснаваныя на абсалютна некампетэнтнай ацэнцы сітуацыі, могуць нашкодзіць не толькі нам асабіста, але і сур’ёзна перашкодзіць функцыянаванню „Белсату“.
Агнешка Рамашэўская-Гузы Вальдэмар Даманьскі Вольга Швед Мірослаў Цюновіч Аляксей Дзікавіцкі»
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (1009 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.