Вайна

Беларускія спецпадраздзяленні выкарыстоўваюць захопленую ва Украіне тэхніку

Фотаздымак, на які спасылаецца «Мілітарний», кажучы пра выкары (Фота: Внутренние войска МВД / Telegram)
Фотаздымак, на які спасылаецца «Мілітарний», кажучы пра выкары (Фота: Внутренние войска МВД / Telegram)
podpis źródła zdjęcia

Гэта ўжо не першае выкарыстанне захопленай украінскай тэхнікі беларускімі сілавікамі.

Беларускае спецыяльнае падраздзяленне «Віцязь» выкарыстоўвае захопленую падчас ваенных дзеянняў украінскую тэхніку, паведамляе сайт украінскіх вайскоўцаў «Мілітарний».
Фотаздымак, на які спасылаецца «Мілітарний», кажучы пра выкары (Фота: Внутренние войска МВД / Telegram)
Фотаздымак, на які спасылаецца «Мілітарний», кажучы пра выкары (Фота: Внутренние войска МВД / Telegram)
Пра факт выкарыстання стала вядома з фотарэпартажу, апублікаванага ў тэлеграм-канале ўнутраных войскаў МУС Беларусі. Гаворка вядзецца пра ўкраінскі браніраваны аўтамабіль «Козак-5».
Аўтамабіль выкарыстоўваўся падчас мерапрыемстваў па баявым зладжванні атрада спецпрызначэння «Віцязь».
Як адзначае «Мілітарний», браніраваную машыну, верагодна, выкарыстоўваў навучальны цэнтр для падрыхтоўкі новастворанага атраду, пры гэтым машына не стаіць на ўзбраенні гэтага падраздзялення. Больш за тое, яе ўвогуле няма на ўзбраенні беларускіх войскаў.
Браніраваны аўтамабіль «Козак-5». (Фота: Вікіпедыя)
Браніраваны аўтамабіль «Козак-5». (Фота: Вікіпедыя)
Праз гэта ўкраінскія вайскоўцы робяць выснову, што трапіць у Беларусь аўтамабіль мог разам з расейскімі войскамі, якія адступалі з Кіеўшчыны або пазней, у 2023 годзе разам з часткамі ПВК Вагнэра, якія прыехалі ў Беларусь пасля няўдалага мяцяжу.
У публікацыі ўкраінскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што на момант расейскага поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну гэтыя машыны пастаўляліся на ўзбраенне Дзяржаўнай памежнай службы і Нацгвардыі Украіны. У той час як армія атрымлівала толькі машыны больш старой мадэлі «Козак-2М».
Акрамя таго, у публікацыі гаворыцца, што беларуская тэрытарыяльная абарона ўжо выкарыстоўвала падчас вучэнняў захоплены «КрАЗ Cobra» украінскай вытворчасці.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10