навіны

Лукашэнка зноў паляцеў у Маскву

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
podpis źródła zdjęcia

Адным з магчымых пунктаў сустрэчы з Пуціным будуць перамовы з Украінай.

Аляксандр Лукашэнка вылецеў з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін (Фота: Константин Завражин / Kremlin.ru)
Паводле паведамлення, падчас візіту адбудуцца перамовы з Уладзімірам Пуцінам у розных фарматах.
Падчас перамоваў Лукашэнка і Пуцін збіраюцца абмеркаваць «актуальныя пытанні ў развіцці беларуска-расейскіх адносінаў, прасоўванне саюзных праектаў, тэматыку рэгіянальнай бяспекі і міжнародны парадак дня».
Нагадаем, што яшчэ 13 ліпеня Лукашэнка заявіў пра намер абмеркаваць з Пуціным «украінскую праблематыку». Падчас нарады ў Лунінецкім раёне Лукашэнка адзначыў, што на сустрэчы яны падумаюць, «як будуць дзеяць далей».
Таксама Лукашэнка падкрэсліў у сваёй заяве, што «расейцы гатовыя сядаць за стол перамоваў і дамаўляцца. Абмяркоўваць і дамаўляцца». Імаверна, тэма перамоваў з Украінай будзе адным з пунктаў сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна.
Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10